Валянціна Пракопаўна Кароткая (, в. Вугалеўшчына, Талачынскі раён, Віцебская вобласць — ) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1958).
Біяграфія У 1944—1950 гадах працавала ў калгасе «Чырвоны сцяг» Талачынскага раёна. У 1953—1979 гадах — звеннявая па вырошчванні лёну ў калгасе «18 партз’езд» Талачынскага раёна.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1958 годзе за поспехі ў павелічэнні вытворчасці сельскагаспадарчых прадуктаў і ўкараненне ў вытворчасць дасягненняў навукі і перадавога вопыту.
З’яўлялася дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР у 1958—1966 гадах. З 1959 года — член КПСС.
Жыла ў МінскуКароткая Валянціна Пракопаўна.
Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы (1958) Ганаровы грамадзянін Талачынскага раёна (2010) ордэн Леніна залаты медаль «Серп і Молат» Героя Сацыялістычнай Працы медаль ВДНГ СССР
Літаратура Кароткая Валянціна Пракопаўна // Беларуская Савецкая энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. — Мінск, 1972. — Т. 5 : Зуйкі-Кішы. — С. 456. Короткая Валентина Прокофьевна // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. — 2-е изд, с изм. — Минск : Бизнесофсет, 2006. — С. 121. Короткая Валентина Прокофьевна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 517—518. Короткая Валентина Прокофьевна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 257. Короткая Валентина Прокофьевна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 128. Мясников, А. Продолжение подвига / А. Мясников // Знаменоносцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва, В. Г. Скопа, Е. Я Рыклин. — Минск : Беларусь, 1984. — С. 167—171. Мяснікоў, А. Ф. Працоўны подзвіг / А. Ф. Мяснікоў // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. — С. 604—605.
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Талачынскага раёна