Чартапало́х калючы, Растроп (Carduus acanthoides) — від кветкавых травяністых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая, калючая, рэдка апушаная, светла-зялёная расліна вышынёй 0,3—1,5 м. Корань верацёнападобны. Сцябло прамое, баразнаватае, крылатае, простае або разгалінаванае ў верхняй частцы. Лісце чаргаванае, скурыстае, жорсткае, простае, выемчата-перыстарадзельнае, да 20 см у даўжыню, сядзячае, з моцнымі жоўтымі калючкамі даўжынёй да 8 мм па краі. Ніжняе лісце рана ападае. Кветкавыя кошыкі адзіночныя або па 2—3 на кароткіх калючых кветаносах, амаль шарападобныя, да 3 см у дыяметры, малінавага ці цёмна-ружовага колеру. Плод — крыху рабрыстая, шэра-аліўкавая сямянка з чубком.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Паўночнай Афрыкі (Егіпет), умераных абласцей АзііTaxon: Carduus acanthoides L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Натуралізавалася на тэрыторыі Новай Зеландыі, Паўночнай Амерыкі, у Аргенціне і Уругваі.

Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і эўтроф. Расце ў стэпах, на сухіх лугах, камяністых россыпах, пашах, агародах і ў вінаградніках, каля дарог, на засмечаных месцах. Цвіце ў чэрвені—верасні.

Ахоўваецца на тэрыторыі ЭстонііRed Data Book of Estonia // Comission for Nature Conservation of the Estonian Academy of Sciences.

Гаспадарчае значэнне Лекавая і пустазельная расліна.

Літаратура — С. 327—328.

Спасылкі

Carduus acanthoides L. - Чертополох колючий, шиповатый, акантоидный, акантолистный // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения

Катэгорыя:Астравыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе