Дом па Ульянаўскай вуліцы, 29 — будынак у Мінску, пабудаваны ў 1927 годзе з цэглы. Помнік архітэктуры з рысамі канструктывізму.
Архітэктура
Трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак размешчаны пад вуглом да вуліцы і павернуты да яе тарцовым фасадам. Пастаўлены на атынкаваным цокалі, які мае пераменную вышыню ў выніку перападу рэльефа. Фасады неатынкаваныя. Блокі лесвічных клетак выступаюць за плоскасць сцяны і завершаны люкарнамі. Прамавугольныя вокны рознай шырыні аздоблены сандрыкамі. Будынак накрыты вальмавым дахам, сцены завершаны прафіляваным карнізам. У аснову планіроўкі пакладзена двухкватэрная секцыя з двухбаковай арыентацыяй трохпакаёвых кватэр.
Мемарыяльная дошка
У 1976 годзе на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка на ўшанаванне памяці народнага мастака БССР, прафесара І. В. Ахрэмчыка, які ў 1945—1971 гг. жыў у гэтым доме.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Ульянаўская вуліца (Мінск) Катэгорыя:1927 год у Мінску Катэгорыя:Збудаванні Мінска ў стылі канструктывізм