Гаспар Чыж герба «Гадземба» (; 1747—1825) — маршалак шляхты Віленскай губерні, пасол Чатырохгадовага Сойма.
Біяграфія Адукацыю атрымаў у Полацкім езуіцкім калегіуме. Пасля вучобы займаў пасады: двараніна скарбовага ВКЛ, віленскага гродскага суддзі, дэпутата галоўнага Трыбунала ВКЛ, канюшага. У 1788 годзе абраны паслом на Чатырохгадовы сойм ад Вільні. 1791 г. — стаў падваяводам віленскім. 1792 г. — атрымаў Ордэн Белага арла. Дзе быў у час паўстання 1794 года — невядома. З 1797 г. 3 разы выбіраўся маршалкам шляхты Віленскага павета. У 1798 г. атрымаў ад Паўла I ордэн святой Ганны, і пасаду маршалка ўсёй Віленскай губерні.
Сям’я Быў жанаты на Караліне Чыж, меў 7 сыноў і 4 дачкі.
Літаратура Mościcki H. Czyż Gaspar. Polski Słownik Biograficzny. Wrocław-Kraków Том 4 1938, с. 379
Катэгорыя:Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792 Катэгорыя:Суддзі гродскія віленскія