Мікалай Іванавіч Мітрафанаў (, с. Блінава, Песцякоўскі раён, Іванаўская вобласць — , в. Надзежына, Шумілінскі раён, Беларусь) — Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія Камандзір стралковага ўзвода 9-й стралковай роты 977-га стралковага палка 270-й стралковай Дзямідаўскай дывізіі 6-й арміі першага Прыбалтыйскага фронту. Вызначыўся пры вызваленні Бешанковіцкага раёна. 26 чэрвеня 1944 года ўзвод пад яго камандаваннем выйшаў да Заходняй Дзвіны, пад агнём праціўніка пераправіўся на левы бераг і прыкрываў агнём пераправу батальена. У баі за плацдарм М. І. Мітрафанаў падняў узвод у атаку і захапіў варожыя траншэі. Загінуў у гэтым баю.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24 сакавіка 1945 года.
Пахаваны ў Брацкай магіле аграгарадка Ула.
Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Пахаваныя ў Бешанковіцкім раёне Катэгорыя:Нарадзіліся ў Іванаўскай вобласці