Антон Іванавіч Якімовіч (, Кокатава, Мсціслаўскі павет, Расійская імперыя — , Беластоцкая вобласць, БССР) — савецкі ваенны дзеяч, удзельнік Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны, генерал-маёр (1942).
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. БеларусУзнагародны ліст А. І. Якімовіча.
З 1899 па 1901 год працаваў у Харкаве, Кіеве і Тбілісі рабочым на паравым млыне і фабрыцы мазаічных плітак. Актыўна ўдзельнічаў у стачках, забастоўках, распаўсюджваў рэвалюцыйныя лістоўкі. За ўдзел у рэвалюцыйных выступленнях яго двойчы арыштоўвалі.
Удзельнічаў у баях на Паўднёва-Заходнім фронце Першай сусветнай вайны. У перыяд Лютаўскай рэвалюцыі служыў у 100-й артылерыйскай брыгадзе, быў абраны старшынёй батарэйнага і брыгаднага камітэтаў, намеснікам старшыні камітэта дывізіі, членам прэзідыума карпуснога салдацкага камітэта, дэлегатам двух салдацкіх з’ездаў Паўднёва-Заходняга фронтуГасянкоў, У. Л. Якімовіч Антон Іванавіч: Генералы з Мсціслаўшчыны // Памяць: Мсціслаўскі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мн., 1999. С. 263—264.
У студзені 1918 года добраахвотна ўступіў у Чырвоную армію і быў залічаны ў Ціраспальскі атрад памочнікам начальніка па артылерыі. Удзельнічаў у аперацыі па раззбраенні гайдамацкага кавалерыйскага палка ў раёне нямецкай калоніі ва Украіне, у баях на Паўднёва-Заходнім і Заходнім франтах — камандзірам дывізіёна.
У 1919 годзе ўдзельнічаў у баях супраць белагвардзейскіх фарміраванняў Дзянікіна ў раёне Кіева, Жытоміра, Фастава.
У 1920 годзе ўдзельнічаў у польска-савецкай вайне на тэрыторыі Украіны. За ўдзел у грамадзянскай вайне занесены па загаду Рэўваенсавета 12-й арміі на Чырвоную дошку.
У 1923 годзе скончыў Вышэйшую артылерыйскую школу. Служыў інструктарам артпалка ў Мангольскай Народнай Рэспубліцы.
У часе Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Заходнім і 2-ім Беларускім франтах, камендант Літычэўскага ўмацаванага раёна ва Украіне і камендант 154-га ўмацаванага раёна Маскоўскай зоны абароны, камандзір 343-й стралковай дывізіі. Дывізія вызначылася пры вызваленні Беластока і атрымала ганаровае званне «Беластоцкай».
Загінуў пры вызваленні польскага горада Ломжы 25 жніўня 1944 года. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.
Узнагароды Узнагароджаны медалямі і ордэнамі: Айчыннай вайны 1-й ступені, Кутузава 2-й ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонага Сцяга (двойчы).
Катэгорыя:Генерал-маёры СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне Катэгорыя:Памерлі ў Беластоцкай вобласці Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны