Закрытае акцыянернае таварыства «Альфа-Банк» — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь.

Універсальны банк, які аказвае паслугі юрыдычным асобам з арыентацыяй на буйны карпаратыўны сектар і гандлёвае фінансаванне, актыўна працуе на рынку каштоўных папер і ў якасці інвестыцыйнага банка. У рознічным сегменце банк развівае карткавы бізнес з выкарыстаннем пластыкавых картак сістэм Visa, MasterCard і Белкарт, ажыццяўляе спажывецкае крэдытаванне, прыцягвае ўклады насельніцтва, працуе з грашовымі пераводами.

Акцыянеры Зараз кансорцыуму «Альфа-Груп» належыць больш за 98% акцый ЗАТ «Альфа-Банк».

Гісторыя ЗАТ «Альфа-Банк» (Беларусь) створана ў 1999 годзе (да лістапада 2008 года — ЗАТ «Банк міжнароднага гандлю і інвестыцый» (ЗАТ «Міжгандальбанк»)). У ліпені 2008 года Кансорцыум «Альфа-Груп» набыў больш за 88 % дадзенага банка.

18 снежня 2012 года Кансорцыум «Альфа-Груп» завяршыў здзелку па набыцці акцый ЗАТ "АКБ «Белросбанк», які працаваў на беларускім банкаўскім рынку з 2003 года, быў даччыным банкам ААТ АКБ «Росбанк» (Масква) (99,99 % акцый). Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь 6 сакавіка 2013 зарэгістраваныя змены ў Статуце ЗАТ «АКБ „Белросбанк“, звязаныя са змяненнем назвы на ЗАТ „Альфа-Банк Фінанс“.

21 чэрвеня 2018 года акцыянеры ЗАТ „Альфа-Банк“ завяршылі здзелку па куплі 100 % акцый у статутным фондзе ААТ „Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя“ Хоўм Крэдыт» у міжнароднай групы Home CreditАльфа-Банк завершил сделку по покупке «Хоум Кредит».

У снежні 2021 г. Альфа-Банк набыў 99,98 % акцый ААТ «Франсабанк».

Санкцыі У лістападзе 2022 года банк быў даданы ў санкцыйны спіс Канады. З кастрычніка 2024 года банк знаходзіцца пад санкцыямі Вялікабрытаніі.

23 кастрычніка 2025 года быў уключаны ў Чорны спіс ЕўрасаюзаЕС принял новый пакет санкций: в списке есть белорусские банки и компании. Смотрим, какие.

Крыніцы

Катэгорыя:Банкі Беларусі