Уладзімір Канстанцінавіч Далгоў (, Волагда — , в. Буй, Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія Скончыў 6 класаў школы. З 1930 года працаваў разам з бацькам як пячнік-саматужнік, пасля смерці бацькі з 1933 года — вучань майстра-бляхара ў арцелі «Чырвоны факел» у Волагдзе.

У 1938 годзе прызваны на тэрміновую ваенную службу. Служыў у Памежных войсках НКУС СССР на Далёкім Усходзе. Удзельнічаў у баявых дзеяннях ля возера Хасан у ліпені-жніўні 1938 года. У 1940 годзе звольнены ў запас, вярнуўся ў Волагду.

Другі раз прызваны ў Чырвоную Армію ў лістападзе 1941 года Валагодскім раённым ваенкаматам. 24 чэрвеня 1944 года загінуў у баі пры вызваленні вёскі Буй Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 24 сакавіка 1945 годаДолгов, Владимир Константинович.

Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Галыні.

Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.

Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Удзельнікі баёў на возеры Хасан