Урс Відмер (; ,  — , ) — швейцарскі пісьменнік, перакладчык, які пісаў на нямецкай мове.

Сын перакладчыка, літаратурнага крытыка і выкладчыка літаратуры Вальтэра Відмера. Вучыўся ва ўніверсітэтах Базеля, Манпелье, Парыжа. Працаваў у выдавецтвах, у тым ліку — у Suhrkamp Verlag. У 1967—1984 гадах жыў у Франкфурце-на-Майне, актыўна друкаваўся ў Frankfurter Allgemeine Zeitung, чытаў сучасную нямецкую літаратуру ў Франкфурцкім універсітэце. Як пісьменнік дэбютаваў аповесцю «Алоіс» у 1968 годзе. У 1984 годзе вярнуўся ў Швейцарыю, жыў у Цюрыху.

Перакладаў з англійскай і французскай, у яго перакладах апублікаваныя кнігі Дзюма, Лабіша, Джозефа Конрада, Рэйманда Чандлера і інш.

Катэгорыя:Пісьменнікі Швейцарыі Катэгорыя:Драматургі Швейцарыі Катэгорыя:Перакладчыкі Швейцарыі Катэгорыя:Журналісты Швейцарыі Катэгорыя:Нямецкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Эсэісты