Каранавірусная інфекцыя COVID-19 (абрэвіятура ад ), раней каранавірусная інфекцыя 2019-nCoV — патэнцыйна цяжкая вострая рэспіраторная інфекцыя, якая выклікаецца каранавірусам SARS-CoV-2. Уяўляе сабой небяспечнае захворванне, якое можа працякаць як у форме вострай рэспіраторнай віруснай інфекцыі лёгкай плыніhttps://www.thelancet.com/journals/lancet/article/PIIS0140-6736(20)30374-3/abstract, так і ў цяжкай форме, спецыфічныя ўскладненні якой могуць уключаць вірусную пнеўманію, што цягне за сабой востры рэспіраторны дыстрэс-сіндром або дыхальную недастатковасць з рызыкай смерці.
Вакцынацыя з’яўляецца бяспечным і эфектыўным спосабам зніжэння рызык смерці ад захворвання, сімптаматычных выпадкаў і ўзнікнення самой інфекцыі. Першы час у большасці выпадкаў (прыкладна ў 80 %) якое-небудзь спецыфічнае лячэнне не патрабавалася, а выздараўленне адбывалася само па сабе. Цяжкія формы хваробы з большай верагоднасцю могуць развіцца ў пажылых людзей і ў людзей з пэўнымі захворваннямі, сярод якіх — астма, дыябет і сардэчныя захворванні. У цяжкіх выпадках прымяняюцца сродкі для падтрымання функцый жыццёва важных органаў.
Захворванне выклікаецца на новы вірус, у людзей да яго няма набытага імунітэту, таму да інфекцыі ўспрымальныя людзі ўсіх узроставых катэгорый. Распаўсюджваецца вірус паветрана-кропельным шляхам праз удыханне распылённых у паветры ў працэсе кашлю ці чхання кропель з вірусам, а таксама праз трапленне віруса на паверхні з наступным унясеннем у вочы, нос або рот. Сярод эфектыўных мер прафілактыкі — частае мыццё рук і выкананне правілаў рэспіраторнай гігіены.
Прыкладна ў 15% выпадкаў захворванне працякае ў цяжкай форме з неабходнасцю прымянення кіслароднай тэрапіі, яшчэ ў 5% стан хворых крытычны. Глабальна па стане на 1 красавіка 2020 года лятальнасць захворвання ацэньваецца прыкладна ў 5%. Паводле аналізу дадзеных па 1099 пацыентам па стане на 28 лютага ў 91,1% пацыентаў з COVID-19 дыягнаставалася пнеўманія. Паказчыкі з цягам часу могуць змяніцца.
У сувязі з эпідэміяй COVID-19 у 2020 годзе Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ) аб’яўлена надзвычайная сітуацыя міжнароднага значэння ў галіне аховы здароўя, а рызыкі на глабальным узроўні ацэньваюцца як вельмі высокія. Сітуацыя хутка развіваецца, штодня павялічваецца колькасць тых, хто захварэў і загінуўшых. Вядуцца розныя навуковыя і клінічныя даследаванні. Многія навуковыя і медыцынскія выдавецтвы і арганізацыі падпісаліся пад заявай аб свабодным доступе і абмене інфармацыяй, што датычыцца новага захворвання.
11 сакавіка распаўсюджванне віруса было прызнана пандэміяй. Гэтая эпідэмія з’яўляецца першай у гісторыі чалавецтва пандэміяй, якая паддаецца кантролю. СААЗ заклікала краіны да падрыхтоўкі бальніц, забеспячэння абароны медыцынскіх работнікаў і да рашэння аб неабходнасці прыняцця тых ці іншых мер сацыяльнага дыстанцыявання.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Пандэмія COVID-19 Катэгорыя:Захворванні органаў дыхання Катэгорыя:Вірусныя інфекцыі