Зале́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Залессе.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў Гродзенскай вобласці. 19 красавіка 1973 года да сельсавета далучана частка скасаванага Шутавіцкага сельсавета (9 населеных пунктаў: Байбы, Белая, Клідзеняты, Перавозы, Пярэбнавічы, Светач, Свірыдавічы, Сукневічы і Шутавічы)Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391).. 20 лістапада 1989 года ў склад сельсавета з Бялкоўшчынскага сельсавета перададзена 7 населеных пунктаў (вёскі Алешышкі, Базары, Вялікая Мыса, Камунарка, Мігулі, Міхнічы і Мыксы)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009)..

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2669 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 92,1 % — беларусы, 5,5 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,8 % — палякі; паводле перапісу 2019 года — 2370 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе