Тысячы і адной ночы ( kitāb 'alf layla wa layla, hezār o yek šab) — помнік сярэдневяковай арабскай літаратуры, збор казак Блізкага Усходу і Паўднёвай Азіі, аб’яднаных гісторыяй пра цара Шахрыяра і яго жонку Шахразаду (Шахеразаду), складзены ў залаты век ісламскай культуры. Казкі напісаны рознымі аўтарамі ў розныя часы з сюжэтамі з арабскага, персідскага, індыйскага і месапатамскага фальклору і літаратуры.
Гісторыя стварэння Пытанне пра паходжанне і развіццё твора цалкам не высветлена да цяперашняга часу. Спробы знайсці прарадзіму зборніка ў Індыі, якія рабілі першыя даследчыкі, пакуль дастатковага не абгрунтаваны. Правобразам твора на арабскім грунце быў, імаверна, зроблены ў X стагоддзі пераклад персідскага зборніка «Хезар-Эфсанэ» (Тысяча казак). Гэты пераклад па сведчанню арабскіх пісьменнікаў таго часу, вельмі папулярны пры двары халіфаў у Багдадзе. Ён не захаваўся, аднак казкі з гэтага зборніка вельмі часта існавалі і самастойна, часам у найбольш распаўсюджанай форме.
Толькі ў XVI—XVII стагоддзях «Тысяча і адна ноч» набыла той выгляд, у якім і вядома сучаснаму чытачу. Даследчыкі старажытнай арабскай літаратуры і мовы лічаць, што назва пайшла ад цюркскага фразеалагізма «бін бір», гэта даслоўна азначае «тысяча адзін». Ужываецца ж гэты фразеалагізм у значэнні «няпэўнае мноства». 3 цягам часу назва пачала разумецца літаральна — 1001, гэта значыць расказ Шахразады сапраўды ахоплівае тысячу і адно апавяданне.
Радзімай канчатковай рэдакцыі зводу стаў Егіпет. Гэта тлумачыцца гістарычнымі падзеямі. Да сярэдзіны XIII стагоддзя Багдад і іншыя гарады Усходу былі захопленыя і разбураныя манголамі. І ўжо пасля заваявання Егіпта і Сірыі асманскім султанам Селімам I (1512—1520) гарады Егіпта сталі галоўнымі цэнтрамі арабскага свету.
Мастацкія асаблівасці Героі казачнай эпапеі падаюцца адпаведна традыцыйнаму ўяўленню і разуменню дабра і зла, прыгажосці і гармоніі. Станоўчы герой заўсёды чалавек адукаваны, багаты (калі бядняк, то ўрэшце да яго ўсё роўна прыходзіць багацце), шчодры, прыгожы. Гэтыя рысы адпавядаюць маральнаму і эстэтычнаму ідэалу сярэдневяковага гараджаніна Усходу. Лепшыя апавяданні і казкі «Тысячы і адной ночы» вызначаюцца расквечаным апісаннем быту, займальнасцю, багатым на падзеі і матывы сюжэтам, дасканалай кампазіцыяй, тонка пададзенай эротыкай, камічнасцю і гумарам.
Шахразада здолела падпарадкаваць, паралізаваць злога і жорсткага цара Шахрыяра, які, пасля здрады і ашуканства жонкі, пакляўся штоноч браць да сябе дзяўчыну і раніцай забіваць яе. Шахразада завабіла яго ў залаты, чарадзейны церам першай казкі — і праз тысячу і адну ноч цар Шахрыяр вярнуўся ў свет высакародным і велікадушным чалавекам, з глыбокім раскаяннем у сваіх злачынствах. Тым самым яшчэ раз сцвярджаецца сіла мастацтва, казкі, якая здольная адрадзіць душу і напоўніць жыццё прыгажосцю.
Вялікую ролю ў культуры Усходу ва ўсе часы займала паэзія, музыка, танец. Таму ў «Тысячы і адной ночы» мноства вершаў і вершаваных урыўкаў, якія былі ўведзены ў тэкст пазнейшымі перапісчыкамі і адпавядалі літаратурным густам таго часу. Некаторыя з гэтых вершаў прыпісваліся альбо сапраўды належалі вядомым сярэдневяковым арабскім паэтам — Абу Нувасу, Ібн аль-Мутазу, паэту і музыканту Ісхаку Масульскаму. Часам вершаваныя ўстаўкі маюць проста ілюстрацыйны характар і таму пры перакладзе могуць быць без усякай шкоды для твора апушчаныя. Але часам верш неад’емная частка дыялогу, бо, у разуменні сярэдневяковых арабаў, сапраўднае красамоўства немагчыма без вершаў.
Беларускія пераклады Аладзін і чарадзейная лямпа: Арабская казка: Пераклад з рускай. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1939. Аладзін і чарадзейная лямпа: Арабская казка: Для малодшага ўзросту / Пераклад С. Драздоўскага. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі. Рэдакцыя дзіцячай і юнацкай літаратуры, 1961. Сіндбад-мараход: Арабская казка: Для малодшага ўзросту / Мастак І. Някрасаў. — Мінск: Беларусь, 1963. Тысяча і адна ноч: Арабскія народныя казкі: Выбранае: Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / Укладальнік, каментарыі, пасляслоўе, пераклад на беларускую мову А. Канапелькі. — Мінск: Беларуская навука, 1998. Усходнія казкі: для малодшага школьнага ўзросту / літаратурная апрацоўка і пераклад з рускай мовы Н. В. Бабінай. — Мінск: Харвест, 2017.
Цікавыя факты thumb|200px|Памятная манета Нацбанка Беларусі, прысвечаная «Тысячы і адной ночы». Адзін з персанажаў казак -- старажытнаарабскі паэт Абу Нувас. У 2006 годзе Нацыянальны банк Беларусі выпусціў памятную манету «Тысяча і адна ноч». Па матывах казак у 1979 годзе пастаўлены балет на музыку азербайджанскага кампазітара Фікрэта АміраваБеларускі музычны тэатр рыхтуе прэм’еру балета «Тысяча і адна ноч» — радыё «Беларусь» 18.07.2013.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта
Катэгорыя:Казкі Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы