Мікала́й Трафі́мавіч Каўко́ (, в. Міраслаўка Мінскай вобласці) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, кіраўнік справамі Савета Міністраў Беларусі (1989—1994).

Біяграфія Скончыў планава-эканамічны факультэт БДІНГ імя В. У. Куйбышава (1957), Мінскую вышэйшую партыйную школу.

Працаваў на камсамольскай і партыйнай рабоце, з 1971 года першы сакратар Жабінкаўскага райкама КПБ, з 1977 года працуе ў Брэсцкім аблвыканкаме, адначасова з’яўляючыся інспектарам ЦК КПБ.

З 1979 года загадваў планава-фінансавым аддзелам Упраўлення справамі Савета Міністраў БССР. У 1984 годзе заняў пасаду пастаяннага прадстаўніка Савета Міністраў БССР пры Савеце Міністраў СССР. У 1989—1994 гг. працаваў кіраўніком справамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1985—1990). Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання Катэгорыя:Кіраўнікі справамі Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Кіраўнікі справамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ