Павел Антонавіч Леано́віч ( — ) — геолаг, Заслужаны геолаг-разведчык Беларускай ССР (1968), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952), Дзяржаўнай прэміі БССР (1972).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Чухны Ашмянскага павета Віленскай губерні (зараз у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1937 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў у Беларускім геалагічным упраўленні (з 1965 года — Упраўленне геалогіі БССР), дзе ў 1952—1973 гг. займаў пасаду загадчыка аддзелам.
Узнагароды і званні Дзяржаўная прэмія СССР 1952 года за адкрыццё і разведку Старобінскага радовішча калійнай і каменнай солей. Дзяржаўная прэмія БССР 1972 года за адкрыццё і разведку нафтавых радовішчаў Прыпяцкай нафтагазавай воласці. Заслужаны геолаг-разведчык БССР (1968).
Літаратура
Спасылкі
Лаўрэаты дзяржаўных прэмій // Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне Катэгорыя:Выпускнікі БДУ Катэгорыя:Геолагі СССР Катэгорыя:Геолагі Беларусі Катэгорыя:Уладальнікі ганаровага звання Беларускай ССР Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Супрацоўнікі «Белгеалогіі»