Мікалай Васілевіч Шкутко́ (нар. ) — вучоны ў галіне дэндралогіі, кандыдат сельскагаспадарчых навук (1958), доктар біялагічных навук.

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Лапічы (сучасны аграгарадок у Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1938 годзе скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут. У 1945—1950 гадах працаваў у Гродзенскім абласным упраўленні лясной гаспадаркі. З 1957 года — у Цэнтральным батанічным садзе Акадэміі навук БССР, дзе з 1968 года займаў пасаду загадчыка аддзелам інтрадукцыі дрэвавых раслін.

Навуковая дзейнасць Займаўся распрацоўкай навуковых асноў інтрадукцыі і акліматызацыі дрэвавых раслін на тэрыторыі Беларусі, пытаннямі іх выкарыстання у лясной гаспадарцы і лясным будаўніцтве.

Сярод апублікаванага: Хвойные экзоты Белоруссии и их хозяйственное значение. — Мн., 1970. Зелёные насаждения городов и сёл Белоруссии. — Мн., 1972. (разам з А. А. Чахоўскім) Бобореко Е. З., Нестерович Н. Д., Орленок Е. И., Чаховский А. А., Шкутко Н. В. Древесные растения Центрального ботанического сада АН БССР. — Минск: Наука и техника, 1982. — 293 с. Хвойные Белоруссии : Эколого-биологические исследования / Николай Васильевич Шкутко, Центральный ботанический сад АН БССР . — Минск : Навука і тэхніка, 1991. — 264 с.: ил. Федорук А. Т., Шкутко Н. В., Чаховский А. А. Ассортимент деревьев и кустарников для зеленого строительства в южной части Беларуси. — Минск, 1997. — 16 с.

Літаратура

Спасылкі История становления и развития Центрального ботанического сада Национальной академии наук Беларуси Шкутко, Николай Васильевич (кандидат сельскохозяйственных; доктор биологических наук) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Поисково-исследовательский цент «ВОЙНА. ПАМЯТЬ. ПОИСК» // Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Асіповіцкага раёна

Катэгорыя:Выпускнікі БДТУ Катэгорыя:Дэндролагі СССР Катэгорыя:Дэндролагі Беларусі Катэгорыя:Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Члены КПСС