Георгій Філімонавіч Хараборкін (нар. , Бранская вобласць — , Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

У Чырвонай Арміі з 1927 года. Скончыў Арлоўскую бранятанкавую школу ў 1933 годзе. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 11 красавіка 1940 года быў удастоены высокага звання — Герой Савецкага Саюза.

У час Вялікай Айчыннай вайны камандаваў танкавым батальёнам 27-га танкавага палка (14-я танкавая дывізія, 7-ы механізаваны корпус, Заходні фронт). Удзельнічаў у танкавай бітве на паўднёвым захадзе ад горада Віцебска.

Загінуў 6 ліпеня 1941 года пры разведцы боем пазіцый праціўніка на рацэ ЧарнагосніцаХараборкин, Георгий Филимонович.

Пахаваны ў брацкай магіле гарадскога пасёлка БешанковічыБрацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Бешанковіцкі раён, г. п. Бешанковічы.

Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бранскай вобласці Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Бешанковічах Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Камандзіры батальёнаў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны