«Урок беларускай мовы» () — беларускі дакументальны фільм рэжысёра Мірослава Дэмбіньскага, створаны на кінастудыі «Everest» пры падтрымцы ў 2006 годзе.

У 2008 годзе CD-дыск з фільмам і яшчэ некаторыя дыскі сталі першай інфармацыйнай прадукцыяй, прызнанай экстрэмісцкай.

Сюжэт Фільм пра драматычныя падзеі, звязаныя з прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі. У ім адлюстравана барацьба маладых беларусаў супраць рэжыму Лукашэнкі. Канспірацыйныя змовы, дэманстрацыі, жорсткае ўціхамірванне сацыяльнага пратэсту паказваюцца знутры, з пункту гледжання маладых апазіцыянераў. Створана вельмі эмацыйная карціна палітычнай сітуацыі ў апошняй таталітарнай дзяржаве ў Еўропе.

У фільме здымаліся

Здымачная група рэжысёр — Мірослаў Дэмбіньскі аператары — Мацей Шафніцкі, Міхал Слюсарчык асістэнты рэжысёра — Міраслава Дэмбіньска, Пётр Дудановіч асістэнты аператара — Віка Сцепановіч, Макс Русць, Марыўш Сушэк, Воля Швед гукарэжысёр — Тэрэза Стэмпень

Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы на польскай мове