Сярге́й Фё́даравіч Але́йнік () — беларускі палітык і дыпламат. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь (2022—2024).

Біяграфія Нарадзіўся 28 студзеня 1965 года ў Мінску.

У 1986 годзе з адзнакай скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў па спецыяльнасці «Нямецкая і англійская мовы». У 1986—1988 гадах працаваў намеснікам сакратара камітэта камсамола Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. У 1988—1992 гадах праходзіў ваенную службу ва Узброеных Сілах.

На дыпламатычнай службе з 1992 года. У 1992—1993 гадах праходзіў навучанне ў Дыпламатычнай акадэміі ў Вене (1992—1993) па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны». У 1992—1993 гадах працаваў трэцім сакратаром консульскага ўпраўлення, у 1993—1994 гадах — начальнікам пашпартна-візавага аддзела консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 1994‒1995 гадах — намеснік начальніка аддзела дзяржаўнага пратакола, намеснік начальніка службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 1995‒1996 гадах працаваў консулам, кіраўніком Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г. Гаазе.

У 1996‒1999 гадах працаваў саветнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў, Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у Выканаўчым савеце Арганізацыі па забароне хімічнай зброі.

У 1999‒2002 гадах — выконваючы абавязкі начальніка, начальнік службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

З 5 кастрычніка 2002 года быў Пастаянным прадстаўніком пры аддзяленні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.

10 красавіка 2008 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле, Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь пры Незалежным Ваенным Ордэне Гаспіталераў Святога Яна Ерусалімскага, Родаса і Мальты па сумяшчальніцтве.

9 студзеня 2009 года прызначаны намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі БеларусьПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 9 января 2009 г. № 12 «Об освобождении и назначении некоторых должностных лиц».

8 студзеня 2013 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ірландыі па сумяшчальніцтвеУказ Прэзідэнт РБ № 5 ад 08.01.2013 «Аб прызначэнні С. Ф. Алейника».

20 ліпеня 2020 года быў вызвалены з пасады пасла ў сувязі з пераходам да іншага наймальніка.

20 ліпеня 2020 года прызначаны намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь з захаваннем функцый Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле і пры Суверэнным Мальтыйскім Ордэне.

10 лютага 2022 года прызначаны першым намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі БеларусьЛукашэнка абнавіў склад кіраўніцтва МЗС і назначыў новых паслоў па 13 снежня 2022 года.

13 снежня 2022 года прызначаны Міністрам замежных спраў Рэспублікі БеларусьЛукашенко назначил министра иностранных дел и командующего ВВС и войсками ПВО .

27 чэрвеня 2024 года вызвалены ад пасады Міністра замежных спраў і прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання (па прэзідэнцкай квоце)Лукашэнка назначыў Алейніка членам Савета Рэспублікі. Абраны старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.

27 сакавіка 2025 года быў вызвалены ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара Рэспублікі Беларусь пры Незалежным Ваенным Ордэне Гаспіталераў Святога Яна Ерусалімскага, Родаса і Мальты па сумяшчальніцтве.

28 красавіка 2026 года прызначаны Нацыянальным каардынатарам па дасягненні Мэт устойлівага развіцця[https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=P32600140 Указ Президента Республики Беларусь от 28 апреля 2026 года № 140 «О Национальном координаторе по достижению Целей устойчивого развития».

Жанаты, мае двух сыноў.

Хобі: більярд.

Узнагароды Медаль «За працоўныя заслугі» (2015)

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Консулы Беларусі Катэгорыя:Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Ватыкане Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Ірландыі Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання