Google search — пошукавая сістэма ад Google, якая займае першае месца па колькасці карыстальнікаў у Сеціве — 84,91 %Пошукавы рэйтынг па дадзеных Alexa па стане на 20.12.2009 Па дадзеных кампаніі Net Applications у лістападзе 2009 года доля рынку Google складала 84,91 %, Yahoo — 6,22 %, Baidu — 3,28 %, Bing — 3,26 %, Ask — 0,58 %, AOL — 0,49 %. Google апрацоўвае сотні мільёнаў запытаў штодзень. Першапачаткова сістэма была распрацавана Лары Пэйджам і Сяргеем Брынам у 1997 годзеWHOIS: google.com .
Акрамя, натуральна, пошуку па словах, Google падтрымлівае іншыя карысныя функцыі: сінонімы, прагнозы надвор’я, часавыя поясы, біржавыя індэксы, карты, звесткі пра землятрасенні, расклады паказу фільмаў і гэтак далей. Акрамя гэтага, падтрымліваецца канвертацыя адзінак вымярэння і грошаў, вылічэнні (3*4+sqrt(6)-pi/2), пошук па патэнтах і іншае.
Вынікі пошуку выводзяцца суадносна са спецыяльнай тэхналогіяй «PageRank», якая з’яўляецца камерцыйнай тайнай. Акрамя гэтага, завалоданне інфармацыяй пра алгарытм працы PageRank можа сапсаваць вынікі ў выгаду спамераў. Вынікі пошуку можна ўдакладніць мноствам шляхаў, напрыклад, выдаліць вынікі, у якіх сустракаецца «слова»: запыт -слова.
Пошукавая сістэма
PageRank Падчас адлюстравання рэзультатаў выкарыстоўваецца спецыяльны запатэнтаваны алгарытм PageRank. PageRank вылічвае рэкурсіўны «кошт» старонак, зыходзячы з сумы ўжо вылічаных «коштаў» старонак, якія спасылаюцца на дадзеную. Мяркуюць, што PageRank лічыцца з гэтак званымі крытэрыямі значнасці для чалавека. Мноства пошукавых сістэм да Google выводзіла вынікі запыту паводле колькасці напатканых ключавых слоў у пэўным выніку, ці паводле рэлевантнасці. Акрамя PageRank, Google мае яшчэ ~200 крытэрыяў, якія ўдасканальваюць спісы з вынікаміCorporate Information: Technology Overview Google .
Пошукавыя вынікі Мэтай Google з’яўляецца не толькі праіндэксаваць і закэшаваць старонкі, але і зрабіць «здымкі» іншых тыпаў файлаў: Portable Document Format, дакументаў Word, табліц Excel, Flash SWF, простых тэкстаў і гэтак далейGoogle Frequently Asked Questions — File Types Google . Акрамя тэкставых файлаў і SWF-кліпаў, закэшаваныя дакументы канвертуюцца ў (X)HTML, каб усе гэтыя дакументы кожны мог пабачыць без адмысловых прылад.
Страты энергіі Google завярае, што адзін пошукавы запыт дае страту прыкладна 1 кДж што эквівалентна 0,0003 кВт·гPowering a Google search // Official Google Blog .
Google і Беларусь З 2008 года пошукавая сістэма мае беларускі інтэрфейс.
11 лютага 2010 года на пошукавым сэрвісе было змешчаны лога з малюнка Напалеона Орды «Палац Чацвярцінскіх у Горадні».
Спасылкі
Беларуская старонка
Катэгорыя:Google Катэгорыя:Пошукавыя сістэмы Катэгорыя:З’явіліся ў 1997 годзе