Герб Круглага — афіцыйны геральдычны сімвал горада Круглае Магілёўскай вобласці. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь  года № 95.

Апісанне У блакітным полі іспанскага шчыта залатая падкова шыпамі дагары, паміж імі кавалерскі крыж таго ж металу.

У аснову сучаснага герба пакладзены шырока распаўсюджаны шляхецкі герб, якім валодалі многія роды ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Сучасны герб прапанаваны раённай камісіяй па аднаўленню гербавай сімволікі горада Круглае на чале са старшынёй Круглянскага раённага Савета дэпутатаў А. А. Рыльковым.

Герб горада і палажэнне аб iм зацверджаны рашэннямі Круглянскага раённага выканаўчага камітэта ад 25 студзеня 2002 года № 1-5 і Круглянскага раённага Савета дэпутатаў ад 27 чэрвеня 2002 года № 15-6. Мастак А. У. Леўчык.

Гл. таксама Сцяг Круглага

Катэгорыя:Круглае Круглае