Першыя выпадкі заражэння COVID-19 у Бурундзі былі выяўлены 31 сакавіка 2020 года ўвечары, калі заразілася 2 чалавекі, узростам 56 гадоў і 42 гады, абодва незадоўга да заражэння вярнуліся з-за мяжы: з ААЭ і Руанды. Яны змешчаныя ў бальніцы ў Бужумбурыhttps://ria.ru/20200331/1569420034.htmlhttps://rossaprimavera.ru/news/9615e4fb.
2 красавіка быў выяўлены трэці выпадак захворвання COVID-19 у краіне, астатнія 22 тэсты апынуліся адмоўнымі, паведамляла міністэрства аховы здароўя.
Яшчэ 12 сакавіка ўрад Бурундзі ўвёў каранцін для людзей, якія прыязджалі ў краіну з Еўрапейскага Саюза і іншых краін найбольш пацярпелых ад COVID-19, уключаючы Іран і Кітай. У гэты ж дзень на каранцін адправілі 32 чалавекі. Яны знаходзіліся ў будынку гасцініцы ў Бужумбры. Таксама ў Бузанзе было пачата будаўніцтва спецыяльнай лячэбнай установыhttps://www.aa.com.tr/en/africa/travelers-to-burundi-to-be-quarantined-for-coronavirus/1764008.
Урад Бурундзі звярнуўся да ўсіх прадпрыемстваў і ўстаноў, заклікаючы іх ўвесці ў дзеянне сродкі для мыцця рук і паведамляць аб любых падазроных выпадках захворвання людзей. Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што гэтая мера накіравана на прадухіленне распаўсюджвання віруса на тэрыторыі краіны. Кіраўнік аддзела інфармацыі, адукацыі і камунікацыі Міністэрства аховы здароўя заявіў, што кіраўніцтва дзяржавы лічыць неабходным увядзенне каранціну для абароны грамадзян ад распаўсюджвання COVID-19.
Станам на 2023 год у краіне зафіксавана 54 тыс. выпадкаў заражэння, у тым ліку 15 смерцяў"Coronavirus Pandemic (COVID-19)"..
Крыніцы
Катэгорыя:Пандэмія COVID-19 Катэгорыя:2020 год у Бурундзі