«Рабінзо́н Кру́за» (, ) — раман Даніэля Дэфо, апублікаваны 25 красавіка 1719. Першае выданне было выдадзенае пад назвай «Жыццё і дзіўна незвычайныя прыгоды Рабінзона Круза, марахода з Ёрка; які пражыў дваццаць і восем гадоў у самоце на ненаселеным востраве ля ўзбярэжжа Амерыкі, ля вусця ракі Арынока; выкінуты на бераг падчас караблекрушэння, у якім загінулі ўсе, акрамя яго; з выкладаннем ягонага дзіўнага вызвалення піратамі» () і прадстаўляла аўтарам самога Рабінзона Круза. Насамрэч прататыпам галоўнаму герою быў рэальны марак з Шатландыі Аляксандр Селькірк, які правёў на ненаселеным востраве ў Ціхім акіяне чатыры гады.

Кніга займела вялікі поспех у літаратурным свеце; яе часта называюць пачынальніцай жанру «рэалістычная літаратура». Да канца 1719 года «Рабінзон Круза» быў перавыдадзены чатыры разы, і да цяперашняга часу з’яўляецца адной з найбольш выдаваных кніг у гісторыі. Акрамя шматлікіх працягаў, гісторыя Рабінзона Круза адаптаваная для сцэнічнага, кіна- і тэлемастацтва.

Даніэль Дэфо стварыў і працягі прыгод Рабінзона Круза пад назовамі «Далейшыя прыгоды Рабінзона Круза» (1719) і «Сур’ёзныя разважанні Рабінзона Круза» (1720).

Пераклад на беларускую мову У 1976 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» пабачыла свет выданне «Рабінзона Круза» па-беларуску, у перакладзе Алены Васілевіч. Аднак гэты пераклад быў зроблены не з арыгіналу, а з вольнага перакладу Карнея Чукоўскага на рускую мову.

Спасылкі

«Рабінзон Круза» на праекце «Гутэнберг»

Катэгорыя:Кнігі 1719 года Катэгорыя:Прыгодніцкая літаратура Катэгорыя:Гістарычныя раманы Катэгорыя:Раманы на англійскай мове Катэгорыя:Выдуманыя падарожнікі