Птушкагадоўля Беларусі — галіна жывёлагадоўлі, якая займаецца гадоўляй сельскагаспадарчых птушак. Галоўнымі прадуктамі птушкагадоўлі з’яўляюцца мяса, яйкі, пух і пер’е.

Беларусь поўнасцю забяспечвае ўласныя патрэбы па вытворчасці мяса птушкі Уровень обеспеченности мясом птицы собственного производства, % . С. 39 .

Структура птушкафабрык

У 2015—2016 гадах былі ўведзеныя ў эксплуатацыю буйныя птушкафабрыкі на 210 тыс. кур-нясушак у суме. У 2010—2016 гадах было пабудавана некалькі птушкафабрык мяснога напрамку агульнай магутнасцю 27,1 млн галоў у год.

У Беларусі на 2017 год налічвалася 19 птушкафабрык па вырошчванні кур, з якіх 11 — бройлернага накірунку, а 8 — яечнага. Таксама мелася 4 птушкафабрыкі па вырошчванні індычкі і дзве па вырошчванні гусей і качак Наличие птицефабрик в государствах-членах ЕАЭС . С. 15 .

Акрамя гэтага ў Беларусі працуюць 12 племянных прадпрыемстваў Обеспеченность племенным материалом . С. 17 .

Пагалоўе

У беларускіх гаспадарках усіх відаў змяшчалася (2014) 45,7 млн галоў птушкі ўсіх відаў (40 млн у сельскагаспадарчых арганізацыях, 5,6 млн у асабістых гаспадарках). Да 2017 года колькасць галоў птушкі вырасла да 49,5 млн (44,3 млн у сельскагаспадарчых арганізацыях і 5,1 млн у асабістых гаспадарках). Па пагалоўю птушкі лідзіруе Мінская вобласць — 15,8 млн. У астатніх абласцях пагалоўе птушкі вагаецца ад 5 да 7 млн галоў. У некалькіх раёнах пагалоўе птушкі перавышае 1 млн: у Магілёўскім — 5,1 млн, на Смалявіцкім — 4,5 млн, у Баранавіцкім — 4,1 млн, у Гродзенскім — за 3,8 млн, у Мінскім — за 3,3 млн, у Дзяржынскім — 3,2 млн, у Віцебскім — за 2,8 млн, у Буда-Кашалёўскім і Гомельскім — па 1,8 мільёна, у Салігорскім — 1,5 млн.

Дыяграма паказвае дынаміку пагалоўя сельскагаспадарчай птушкі ў Беларусі у млн. галоў Поголовье сельскохозяйственной птицы в ЕАЭС на конец года, млн. голов . С. 13 .

Вытворчасць мяса

Табліца паказвае дынаміку вытворчасці мяса птушкі ў Беларусі у млн. галоў Производство мяса птицы в государства-членах ЕАЭС, тыс. тонн . С. 13 .

Паралельна з ростам пагалоўя птушкі ў 2010-я гады істотна вырасла яе рэалізацыя на забой:

2012 2013 2014 2015 2016 Птушка (у забойнай вазе), тыс. тон 423,3 458,8 422,1 445,6 457,7 Удзельная вага птушкі ў агульнай вытворчасці жывёлы і птушкі, % 38,8 39,1 39,3 38,8 39,1

Год Усяго Δ Буйнымі с/гарганізацыямі Фермерамі Гаспадаркамінасельніцтва 2010 347 338 3 6 2011 400 386 3 12 2012 470 457 3 11 2013 510 497 3 10 2014 563 548 3 12 2015 603 589 3 12 2016 617 603 3 11 2017 651 638 3 11 2018 685 671 4 10

Дыяграма паказвае дынаміку вытворчасці мяса птушкі ў Беларусі на душу насельніцтва, кг Производство на душу населения мяса птицы в государствах-членах ЕАЭС, кг . С. 14 .

Вытворчасць яек

У 2016 годзе гаспадаркі ўсіх катэгорый Рэспублікі Беларусь вырабілі 3665 млн яек, у тым ліку 2879 млн вырабілі буйныя сельскагаспадарчыя арганізацыі, 785 млн — асабістыя гаспадаркі насельніцтва, 1,2 млн — фермерскія гаспадаркі. Больш за ўсё яек вырабілі гаспадаркі Мінскай вобласці (1168 млн, або 32 %). У гаспадарках Брэсцкай вобласці было выраблена 622 млн яек, Віцебскай вобласці — 530 млн, у астатніх абласцях — 400—490 млн.

Вытворчасць яек па гадах ва ўсіх катэгорыях гаспадаракСельское хозяйство Республики Беларусь: статистический сборник. — , 2012. — С. 100.Беларусь в цифрах, 2019 . — : Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2019. — С. 39.Сельское хозяйство Республики Беларусь: статистический сборник. — : Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2018. — С. 155.:

Эканамічныя паказчыкі

Вытворчасць мяса птушкі і яек у Рэспубліцы Беларусь характарызуецца ўстойлівай станоўчай рэнтабельнасцю, што выгадна адрознівае птушкагадоўлю ад вытворчасці свініны і ялавічыны. У 2018 годзе рэнтабельнасць птушкагадоўчых прадпрыемстваў склала ў сярэднім 4,8 % па мясе птушкі і 4,5 % па яйках, прычым за 2012—2017 гады гэтыя паказчыкі не апускаліся ніжэй 4 %.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Птушкагадоўля Катэгорыя:Жывёлагадоўля ў Беларусі