Помнік вызвалення ці Курган Славы — помнік у горадзе Талачыне. Знаходзіцца на шашы Мінск-Масква, каля перасячэння яе з вул. Леніна.

Гісторыя У канцы чэрвеня 1944 года 19-я гвардзейская танкавая брыгада (камандзір гвардыі палкоўнік Г. А. Пахадзееў) 3-га гвардзейскага корпуса 5-й гвардзейскай танкавай арміі 3-га Беларускага фронту разгарнула наступленне ў напрамку Талачына. Прарваўшы моцную абарону ворага, раніцай 26 чэрвеня танкісты ўварваліся ў горад. На яго вуліцах пачаліся цяжкія баі. 19-я гвардзейская танкавая брыгада знішчыла агнявыя кропкі праціўніка, захапіла важнейшыя аб’екты і да 19 гадзін авалодала Талачыном.

У 1969 годзе ў памяць аб вызваленні Талачына ад нямецкіх войскаў быў пастаўлены помнік — скульптурная група: воін і партызан.

Літаратура Помнік Вызвалення // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 412. Курган Славы / падрыхт.: В. Бірукоў, І. Пікулік // Наша Талачыншчына. — 2009. — 19 верас. — С. 3.

Катэгорыя:Славутасці Талачына Катэгорыя:З’явіліся ў 1969 годзе Катэгорыя:1969 год у Беларусі Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Помнікі Віцебскай вобласці