Мемарыяльны комплекс у Расонах знаходзіцца ў цэнтральным парку.

Гісторыя У брацкай магіле пахаваны 1285 савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і 8 падпольшчыкаў, расстраляных нямецкімі войскамі 16 верасня 1942 года. Сярод пахаваных — Герой Савецкага Саюза Уладзімір Антонавіч Хамчаноўскі, маці Героя Савецкага Саюза і Героя Сацыялістычнай Працы, дзяржаўнага дзеяча Пятра Міронавіча Машэрава — Дар’я Пятроўна.

У 1965 годзе па ініцыятыве П. М. Машэрава на месцы пахавання савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў узведзены мемарыяльны комплекс (архітэктары: В. Занковіч, Л. Левін).

Апісанне Кампазіцыйны цэнтр комплексу — светлая гарызантальная пліта памерамі 5x5 м і чорны квадратны ў плане пілон з бетона і граніта, вышынёй 5 м. Комплекс устаноўлены ў глыбіні парку па восі галоўнай алеі. Перспектыву замыкае сцяна з 21 па чарзе выступаючай і заглыбленай пліты (1,5х1,5 м) з імёнамі пахаваных. Злева ад сцяны — 3, справа — 2 кубы з мемарыяльнымі дошкамі. Уваход у алею з боку вуліцы пазначаны кубам з надпісам-прысвячэннем.

У канцы 2017 года на месцы мемарыяла пачалася рэканструкцыяМемарыяльны комплекс. Расонскі раён, г. п. Расоны.

Крыніцы

Літаратура Кірэйшын, М. В. Мемарыяльны комплекс / М. В. Кірэйшын, Т. Р. Чуракова // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 381. Помнікі гісторыі і культуры Расоншчыны // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Расонскага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1994. — С. 547—554. Расонскі раён // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — С. 201—203.

Спасылкі

heritage.gov.by

Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Расоны Катэгорыя:Мемарыяльныя комплексы Беларусі Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:1965 год у Беларусі Катэгорыя:Творы Валянціна Занковіча Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Леаніда Левіна Катэгорыя:Славутасці Расонскага раёна