Энергетычны факультэт (ЭФ БНТУ) — адзін з факультэтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Гісторыя Гісторыя энергетычнага факультэта пачынаецца ў 1920 годзе са стварэннем Беларускага політэхнічнага інстытута. Адным з факультэтаў створанага інстытута быў электратэхнічны факультэт, які з’яўляецца папярэднікам энергетычнага факультэта. Факультэт быў створаны для падрыхтоўкі кадраў для рэалізацыі плана ГОЭЛРО.
У 1973 годзе з энергетычнага факультэта быў выдзелены факультэт прамысловай энергетыкі. У 1978 годзе энергетычны факультэт быў зноў падзелены на два факультэты — электратэхнічны і цеплаэнергетычны. У 1986 годзе тры факультэты аб’ядноўваюцца ў адзін пад назвай энергетычны.
Склад факультэта Факультэт мае ў сваім складзе наступныя кафедры: Прамысловая цеплаэнергетыка і цеплатэхніка Цеплавыя электрычныя станцыі Эканоміка і арганізацыя энергетыкі Электразабеспячэнне Электратэхніка і электроніка Электрычныя сістэмы Электрычныя станцыі
Дэканы Віктар Макаравіч Ільін (1971) Юрый Адамавіч Малевіч (да 1976) Анатоль Аркадзьевіч Мазурэнка (1976—1986) Мар’ян Іванавіч Стралюк (1986—1987) Сцяпан Макаравіч Сілюк (1987—2013) Кірыл Віктаравіч Дабрэга (2013—2018) Яўген Генадзевіч Панамарэнка (з 2018)
Спасылкі Энергетычны факультэт БНТУ на сайце БНТУ
Катэгорыя:1920 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1920 годзе