Жу́ліу Бапты́ста або Жуліа Баптыста (; нар. , ) — бразільскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2001—2010).
Біяграфія З 2000 па 2003 гады выступаў у бразільскім клубе «Сан-Паўлу». З 2003 па 2005 гады футбаліст гуляў за іспанскі клуб «Севілья», які купіў яго за 1,75 мільёна фунтаў стэрлінгаў. У 2005 годзе ён перайшоў у «Рэал Мадрыд». З жніўня 2006 года па жнівень 2007 года гуляў у лонданскім «Арсенале» (знаходзячыся ў арэндзе). З 2001 па 2010 года гуляў за зборную Бразіліі.
14 жніўня 2008 года Жуліу перайшоў у «Рому». Італьянскі клуб заявіў, што кошт трансферу 26-гадовага бразільца склаў 9 мільёнаў еўраБаптиста перешел из «Реала» в «Рому». sports.ru .
У 2011—2013 гадах гуляў за «Малагу», з якой дайшоў да чвэрцьфінала Лігі чэмпіёнаў. У 2013 вярнуўся ў Бразілію. У сакавіку 2016 года папоўніў склад амерыканскага клуба «Арланда Сіці»«Орландо Сити» объявил о переходе Жулио Баптисты. by.tribuna.com . Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў «Арланда Сіці» ў якасці свабоднага агента. У 2017 годзе некаторы час трэніраваўся з моладзевай камандай англійскага клуба «Болтан Уондэрэрс».
У жніўні 2018 года падпісаў кантракт з румынскім клубам ЧФР36-летний экс-хавбек «Реала» Жулио Баптиста перешел в ЧФР. by.tribuna.com . Пакінуў каманду ў сакавіку 2019 года. У маі 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’ерыЭкс-хавбек «Реала» и сборной Бразилии Жулио Баптиста завершил карьеру игрока. by.tribuna.com .
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бразіліі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК ЧФР Катэгорыя:Ігракі ФК Арланда Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Крузейру Катэгорыя:Ігракі ФК Малага Катэгорыя:Ігракі ФК Рома Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Севілья Катэгорыя:Ігракі ФК Сан-Паўлу Катэгорыя:Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе