Соф’я Катажына Хамянтоўская (; 8 снежня 1902, Парахонск — , ) — польская фатографка, якая значную частку сваіх прац прысвяціла беларускаму Палессю.

Асабістае жыццё Паходзіла з арыстакратычнай сям’і Друцкіх-Любецкіх, дачка Фелікса Эдвінавіча і Браніславы Марыі з Бухавецкіх. У дзяцінстве жыла ў маёнтку Парахонск на Палессі. 3 верасня 1919 г. выйшла замуж за Уладзіслава Чаховіча-Ляхавіцкага, герба «Астоя». 31 мая 1930 года выйшла замуж другі раз за Якуба Хамянтоўскага герба «Ліс» і развялася з ім у 1939 годзе.

Творчасць Першы фотаапарат ёй падараваў бацька ў 1914 годзе. З 1928 года фатаграфавала фотаапаратам «Leica». Фотаздымкі друкавала ў віленскім тыднёвіку «Świat» і высылала на шматлікія выстаўкі ў Польшчы і заграніцу. Маляўнічыя і недаступныя тэрыторыі, а таксама іх жыхары, сталі першым натхненнем для яе твораў. Нягледзячы на арыстакратычнае паходжанне, яна здолела ўвайсці ў асяроддзе палешукоў і стаць бесстароннім назіральнікам за іх звычаямі.

Разам з Тадэвушам Пжыпкоўскім была фотасервесанткай выстаўкі «Варшава абвінавачвае» (1945) — першай паваеннай польскай фотавыстаўкі ў Нацыянальным музеі ў Варшаве, іншых гарадах Польшчы і за мяжой. Здымала ў акупаванай Варшаве, у час Варшаўскага паўстання. Тады ж выратавала і вынесла з горада негатывы, якія пазней падаравала Гістарычнаму музею Варшавы.

Пасля вайны ў музей патрапіла каля пяці тысяч яе негатываў з перыяду 1923—1939 і 1945—1947 гадоў. Негатывы, якія прадстаўляюць у асноўным даваенную Заходнюю Беларусь і Палессе, Хамянтоўская перадала Эмілі Барэцкай — арганізатарцы першай пасляваеннай выстаўкі «Паўстагоддзя Варшавы на фотаздымках Соф’і Хамянтоўскай».

Сама Хамянтоўская пераехала ў 1947 годзе ў Аргенціну. Падчас жыцця там, на працягу 30 гадоў не займалася фатаграфіяй. У 1971 годзе наведала Варшаву.

Памяць У 2012 годзе Юрый Гарулёў зняў пра Хамянтоўскую фільм «Летапіс у промнях святла»У ГАЛЕРЭІ NOVA АДБУДЗЕЦЦА ПЕРАДПРЭМ’ЕРНЫ ПАКАЗ ДАКУМЕНТАЛЬНАЙ СТУЖКІ ЮРЫЯ ГАРУЛЁВА ПРА ФАТОГРАФКУ З ПАЛЕССЯ ЗОФ’Ю ХАМЯНТОЎСКУЮ novagallery.by На працягу 2011—2012 гг. у Пінску і Мінску ладзіліся выстаўкі, прысвечаныя творчасці Соф’і ХамянтоўскайВ нашу историческую память возвращаются подлинные визуальные документы.

Спасылкі Жыццяпіс Соф’і Хамянтоўскай Творчасць

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пінскім раёне Катэгорыя:Фатографы XX стагоддзя Катэгорыя:Фатографы Беларусі Катэгорыя:Фатографы Польшчы Соф’я