Радзюко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Радзюкі.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Дулінаўскі сельсавет у складзе Шаркаўшчынскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Слабадскога і Юзафоўскага сельсаветаўУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. Цэнтр — вёска Дуліна. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Мёрскага раёна. 12 лютага 1965 года сельсавет у складзе 19 населеных пунктаў (Беляі, Букі, Васюкі, Востраў, Граўжы, Дуліна, Жоўніца, Казякі, Казярыха, Качаны, Кісялёўка, Лабуці, Ліпнягі, Мішуты, Рабяртова, Радзюкі, Ружампаль, Скураты і Чуйкі) перададзены ў Глыбоцкага раёна, 10 населеных пунктаў сельсавета (Брыцікі, Варанчукі, Каралінова, Лугі, Ляднікі, Малонка Казлоўская, Малонка Мосарская, Палялейкі, Шоўдрыкі і Ясёва) перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Шаркаўшчынскага пассавета Мёрскага раёнаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лютага 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Шаркаўшчынскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дулінаўскага сельсавета 45 населеных пунктаў. 7 жніўня 1979 года ў склад Станіславоўскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (вёскі Васюкі, Лабуці, Мішуты, Чуйкі, хутары Александрова, Востраў, Лапушына, Мар’янова, Мачулішча, Погар-Луцк і Юзіха), скасаваны хутары Барсучына і ЯноваРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).. 31 студзеня 1983 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Шаркаўшчынскага пассавета перададзены 11 населеных пунктаў (вёскі Ляднікі, Маркі, Палялейкі, Ульянава, хутары Брыцікі, Варанчукі, Каралінова, Малонка Казлоўская, Малонка Мосарская, Хвастова і Шоўдрыкі)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 31 студзеня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 6 (1740).. 9 снежня 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шкунціцкага сельсавета (16 населеных пунктаў: вёскі Александрова, Балбекі, Баўтрамеі, Бондары Старыя, Бондары Тулаўскія, Боўкалы, Заазерцы, Іванскія, Пашкі, Савіцкія, Шкунцікі, хутары Балаеўшчына, Бахіры, Казлоўшчына, Клёны і Тулава), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Радзюкі, сельсавет перайменаваны ў РадзюкоўскіРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 снежня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).. 21 сакавіка 2008 года скасаваны хутары Малонка Казлоўская, Петрунова і СкуратыРешение Шарковщинского районного Совета депутатов от 21 марта 2008 г. № 41 Об упразднении сельских населенных пунктов Шарковщинского района. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Валожынскага сельсавета (вёскі Загорнае і Юзафова)Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области . 26 студзеня 2022 года скасаваны хутар КісялёўкаРешение Шарковщинского районного Совета депутатов от 26 января 2022 г. № 223 Об упразднении сельских населенных пунктов Шарковщинского района .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (32 населеныя пункты) — 1623 чалавекі, з іх 86,5 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 2,1 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (34 населеныя пункты) — 1251 чалавек.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Мёрскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе