Леанід Паўлавіч Ціхмянаў (, с. Залаткова, Новасакольніцкі раён, Пскоўская вобласць — , Тула) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія Член КПСС з 1944 года. У Чырвонай Арміі з 1940 года. На фронте з 1941 года. Камаддзір батарэі мінамётнага палка старшы лейтэнант Л. П. Ціхмянаў вызначыўся падчас вызвалення Лёзненскага раёна. 25 лютага 1944 года на плацдарме каля ракі Чарніца арганізаваў кругавую абарону батарэі, якая адбіла 4 варожыя контратакі.
Пасля вайны быў старшынёй Тульскага абласнога камітэта ДТСААФЯны вызвалялі Лёзненшчыну.
Памяць Каля вёскі Осіпенкі яго іменем названа вышыня. У 1973 годзе на вышыні быў пастаўлены помнік.
Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2. Кошалеў, М. К. Помнік на вышыні імя Ціхмянава / М. К. Кошалеў, В. В. Церашчатава // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 291.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пскоўскай вобласці Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Генерал-маёры СССР