«Сяргей Плыткевіч. Чалавек з фотаапаратам» — беларускі дакументальны фільм, зняты на нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» (студыя «Летапіс») па заказу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у 2017 годзе. Фільм дэманстраваўся ў межах анлайн-кінафестывалю BelarusDocs.

Сюжэт Фільм пра непаўторную беларускую прыроду. Адзін з магчымых шляхоў паказаць яе прыгажосць — праз чалавека, які па-сапраўднаму адчувае сябе непадзельным з ёй. На некаторы час прыняць яго ўспрыманне, паглядзець на «дзікую Беларусь» яго вачыма. Разам з ім наблізіцца да той рысы, за якой канчаецца бытавое чалавечае жыццё і пачынаецца таямніца прыроды. Гэты чалавек — журналіст і фатограф Сяргей Плыткевіч. Яго называюць «адным з самых аўтарытэтных спецыялістаў у галіне турызму», «мэтрам беларускай фатаграфіі» і «жывым класікам фотаанімалістыкі». У фільме здымаўся

Здымачная група аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Вольга Дашук аператар — Анатоль Казазаеў гукааператар — Уладзімір Мірашнічэнка рэдактар — Уладзімір Мароз дырэктар — Уладзімір Заічанка

Спасылкі

«Сяргей Плыткевіч: чалавек з фотаапаратам» на сайце «Звязды» СЯРГЕЙ ПЛЫТКЕВІЧ. ЧАЛАВЕК З ФОТААПАРАТАМ на сайце «Лістапада»

Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы на беларускай мове Катэгорыя:Фільмы Вольгі Дашук