Вайсковыя могілкі — вайсковае пахаванне ў в. Вялікае Сяло, Віцебская вобласць. Знаходзіцца на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі, каля шашы Віцебск — Смаленск.

Апісанне На вайсковых могілках пахаваны 569 воінаў, якія загінулі ў 1941—1944 гадах. Сярод іх — Герой Савецкага Саюза Уладзімір Яфімавіч Смірноў.

У 1962 годзе на могілках быў пастаўлены помнік — скульптура воіна.

Літаратура Кошалеў, М. К. Вайсковыя могілкі / М. К. Кошалеў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 293.

Спасылкі

Катэгорыя:Брацкія магілы Лёзненскага раёна Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Вялікае Сяло (Лёзненскі раён)