Аляксей Арсенавіч Томскі (нар. , в. Савацьева, Цвярскі раён, Цвярская вобласць — , Віцебскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія Член КПСС з 1943 года. На фронце з 1942 года. Камандзір узвода аўтаматчыкаў сяржант А. А. Томскі вызначыўся ў баях за вызваленне Лёзненскага раёна. 3 сакавіка 1944 года ўзводу сяржанта А. А. Томскага была пастаўлена задача атакаваць праціўніка на вышыні «Жоўтая». Гэта быў важны, добра падрыхтаваны да абароны апорны пункт праціўніка. У баі за апорны пункт загінуў у рукапашнай схватцы. Пахаваны ў в. Войтава Віцебскага раёна на Вайсковых могілках.

Памяць Імем героя названы вуліцы ў Лёзне і Цвяры, яго імя прысвоена 8-гадовай школе ў в. ВойтаваЯны вызвалялі Лёзненшчыну.

Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.

Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Нарадзіліся ў Цвярской вобласці Катэгорыя:Сяржанты і старшыны СССР