Касня () — вёска ў Вяземскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Навасельскага сельскага паселішча.
Назва Назва Касня паходзіць ад назвы ракі Касня, якая балцкага паходжання.
Аснова Кас- з цягам часу зведала эвалюцыю ад *Kŭs- праз *Къс-. Яна звязаная з прускім kusis, літоўскім kusulas «камар». Гэтая аснова таксама ў назвах сожскай ракі Касінка (каля яе — рэчка з назвай-перакладам «Камароўка»), дзвінскай ракі КаспляВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 190..
Той жа корань Kus- у літоўская рачной назве Kus-upėA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 175..
Назва Касня значыла «Камарыная (рака)».
Крыніцы
Катэгорыя:Населеныя пункты Вяземскага раёна (Смаленская вобласць)