Тодар (Фёдар Мікалаевіч) Мінкаў (, ; , Рушчук, цяпер г. Русэ, Асманская імперыя — , Равіны, Берасцейшчына) — балгарскі грамадска-палітычны дзеяч, настаўнік.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і заможнага гандляра. Скончыў гімназію ў Вене. У час Крымскай вайны добраахвотнікам уступіў у балгарскі легіён рускай арміі, у чыне падпаручніка займаў пасаду другога ад’ютанта пры генерале ад артылерыі князі Міхаіле Дзмітрыевічы Гарчакове, удзельнічаў у абароне Севастопаля (1854—1855), быў паранены. У 1861 г. скончыў політэхнічны інстытут у Дрэздэне і перасяліўся ў Расію. З 4 красавіка 1863 г. служыў наглядчыкам у пансіёне для выхадцаў з Паўднёвай Еўропы пры 1-й Аляксандраўскай рэальнай гімназіі ў горадзе Мікалаеве. У 1866 г. пансіён быў зачынены па ініцыятыве Мікалаеўскага ваеннага губернатара віцэ-адмірала Багдана Аляксандравіча фон Глазенапа, аднак Мінкаў прыклаў шмат высілкаў для таго, каб адрадзіць пансіён у абліччы прыватнай навучальнай установы і сустрэў падтрымку ў асобе славянафільскіх колаў, у прыватнасці, Івана Сяргеевіча Аксакава, Мікалая Паўлавіча Ігнацьева і дырэктары Азіяцкага дэпартамента Міністэрства замежных спраў Пятра Мікалаевіча Страмаухава. У выніку 10 лютага 1867 г. быў дадзены Найвышэйшы дазвол на стварэнне ў Мікалаеве прыватнага Паўднёваславянскага пансіёна, уладальнікам якога стаў Тодар (у Расіі яго клікалі Фёдарам Мікалаевічам) Мінкаў, які атрымаў пасаду чыноўніка па адмысловых даручэннях Міністэрства народнай асветы.
З Паўднёваславянскага пансіёна выйшлі многія дзеячы палітычнай і культурнай эліты Балгарыі 1880—1910-х, такія як класік літаратуры Алека Канстанцінаў, прэм’ер-міністр Аляксандр Малінаў, заснавальнік балгарскай оперы Канстанцін Міхайлаў-Стоян.
Ад 1893 пансіён дзейнічаў у маёнтку Фёдара Мінкава Равіны недалёка ад Дарагічына. Балгарскія юнакі рыхтаваліся там да паступлення ў расійскія кадэцкія корпусы. За сваю дзейнасць быў узнагароджаны сямю расійскімі і двума балгарскімі ордэнамі. Памёр у Равінах. Яго імя ў Балгарыі носяць вуліцы і школы.
У жніўні 2012 года закінутая магіла Тодара Мінкава была выяўлена пісьменнікам, гісторыкам і тэлевядучым Вячаславам Бандарэнкам і яго жонкай, журналістам і пісьменнікам Кацярынай Частновай, на могілкі горада Драгічын. 17 лістапада 2012 г. надмагілле на магіле Мінкава было адноўлена выкладчыкамі і навучэнцамі Слонімскага кадэцкага корпусаУ Беларусі знайшлі магілу балгарскага асветніка Мінкава Наша НіваГЕНЕРАЛ МИНКОВ ПОКОИТСЯ В ДРОГИЧИНЕ , Драгічынскі веснікВ Белоруссии найдена могила великого болгарина, Западная русь.
Узнагароды міні|Герб Тодара Мінкава ўнесены ў Частку 18 Агульнага гербоўніка дваранскіх родаў Усерасійскай імперыі, стар. 109 ордэн Святога Станіслава 3-й ступені (1866) ордэн Святой Ганны 3-й ступені ордэн Святога Станіслава 2-й ступені ордэн Святой Ганны 2-й ступені (1881) ордэн Святога Уладзіміра 3-й ступені (1883) ордэн Святога Станіслава 1-й ступені (1890) ордэн Святой Ганны 1-й ступені (1906) ордэн «Святы Аляксандр» 3-й ступені (Балгарыя) (1883) ордэн «За грамадзянскія заслугі» 1-й ступені (Балгарыя) (1896) Ордэн Князя Данііла I 2-й ступені (Чарнагорыя) (1871)
Спасылкі
Катэгорыя:Педагогі Расійскай імперыі Катэгорыя:Педагогі Балгарыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Асманскай імперыі Катэгорыя:Удзельнікі Крымскай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Русэ