Леанід Пятровіч Тата́рынаў (; , — , ) — вучоны ў галіне заалогіі, палеанталогіі і эвалюцыйнай біялогіі, доктар біялагічных навук, акадэмік Акадэміі навук СССР (1981), Расійскай акадэміі навук (1991).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Тула. У 1943 годзе быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. У 1944 годзе пасля дэмабілізацыі паступіў у Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, біялагічны факультэт якога скончыў у 1949 годзе. У 1953 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «О роли условий жизни в филогенезе земноводных». Працаваў у Выдавецтве замежнай літаратуры. У 1954 годзе быў запрошаны ў Палеанталагічны інстытут Акадэміі навук СССР у лабараторыю ніжэйшых тэтрапод, якую ўзначаліў у 1959 годзе. У 1969 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Проблемы эволюциитериодонтов». У 1973—1975 гадах працаваў у Інстытуце эвалюцыйнай марфалогіі і экалогіі жывёл імя А. М. Северцава. У 1974 годзе абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР па спецыяльнасці «агульная біялогія». З 1975 года Л. П. Татарынаў на пасадзе дырэктара Палеанталагічнага інстытута. У 1981 годзе абраны правадзейным членам Акадэміі навук СССР па спецыяльнасці «заалогія». З 1992 года — саветнік Расійскай акадэміі навук.

Навуковая і грамадская дзейнасць Л. П. Татарынаву навуковыя працы па ранняй эвалюцыі земнаводных, паўзуноў і млекакормячых на аснове палеанталагічных, біяхімічных і фізіялагічных дадзеных. Аўтар больш за 250 прац, у тым ліку 6 манаграфій.

Уваходзіў у склад Вучонага савета Палеанталагічнага інстытута і Дысертацыйнага савета пры інстытуце. У 1976—2001 гадах займаў пасаду галоўнага рэдактара «Палеанталагічнага часопіса». У 1975—1996 гадах уваходзіў у склад Бюро Аддзялення агульнай біялогіі АН СССР (РАН) і ў 1975—1996 гадах займаў пасаду намесніка акадэміка-сакратара і навуковага кіраўніка Сумеснай Савецка—Мангольскай (Расійска-Мангольскай) палеанталагічнай экспедыцыі. Быў членам рэдакцыйных калегій часопісаў «Агульная біялогія», «Палеанталагічны часопіс», «Russian Journal of Herpetology». З 1986 года — замежны член Лонданскага Лінееўскага таварыства.

Узнагароды і прэміі Дзяржаўная прэмія СССР 1978 года. Ордэн «Знак Пашаны». Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга. Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені. Ордэн «Палярнай Зоркі» (Манголія, 1982). Медаль «Дружба» (Манголія, 1977). Знак Гонару ў срэбры (ГДР). Прэміі Х. Раўсінга (2007, 2008). Прэмія А. М. Северцава (2002) і інш.

Літаратура — С. 456.

Спасылкі Татаринов Леонид Петрович // Архивы Российской академии наук Татаринов Леонид Петрович // Палеонтологический институт им. А. А. Борисяка РАН Татаринов Леонид Петрович // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru Татаринов Леонид Петрович // Летопись Московского университета Память народа Академик Леонид Петрович Татаринов (1926—2011) // Палеонталоагический журнал, 2012, № 3, С. 106—108.

Катэгорыя:Заолагі СССР Катэгорыя:Заолагі Расіі Катэгорыя:Палеантолагі СССР Катэгорыя:Палеантолагі Расіі Катэгорыя:Супрацоўнікі Палеанталагічнага інстытута РАН Катэгорыя:Члены КПСС