Стэфан Казімір Алендскі (нар.  — ?) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», сын Станіслава і Соф’і з Бярновічаў.

Староста жыліцкі і пасол да элекцыі караля Станіслава Аўгуста.

Сям’я У шлюбе з Феліцыянай з Кнабнафаў, з якой пакінуў васьмёра сыноў: Фабіян Юрый Крыштаф Станіслаў (нар. 1776), харунжы харунжы войск літоўскіх, суддзя земскі і падкаморы ваўкавыскі, кавалер ордэна Св. Уладзіміра 4 ст. Станіслаў Міхаіл (нар. 1779), харунжы войск расійскіх. Міхал Багуслаў (нар. 1779), асэсар Слуцкага ніжэйшага земскага суда, валодаў вескай Клімовічы ў Слуцкім павеце, якую набыў ад Прушынскіх, калежскі сакратар, працаваў у канцылярыі Мінскага ДДС. Меў жонку Тэафілію з Чэрнікаў, ад яе сыноў Яўстафія Юрыя і Гектара. Адам Багуслаў (нар. 1782) Януш Тэафіл (1784 — да 1802?) Багуслаў Людвік (нар. 1786), губернскі сакратар. Ян Людвік (нар. 1789) Крыштоф-Людвік (нар. 1790), штабс-капітан войск расійскіх, служыў наглядчыкам Луцкай прыстані ва Украіне ў 1840 годзе. У 1821 годзе ўзяў шлюб з Агатай, народжанай Саленікавай, пакінуў двух сыноў Адольфа Юрыя і Аляксандра Гектара і дачку Стэфаніду.

Спасылкі Генеалогія роду Алендскіх мачулінскай лініі . «Гербоўнік беларускай шляхты». Т.1. Мінск. 2002. С. 146—151.

Стэфан Казімір Катэгорыя:Старосты жыліцкія