Віктар Фёдаравіч Гур’еў (, в. Барысаўка, Жытомірская вобласць — ) — беларускі оперны спявакСтрашное время. Виктор Гурьев — о военном лихолетье и сценической карьере .

Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Барысаўка на Жытоміршчыне ў шматдзетнай сям’і, меў адзінаццаць братоў і сясцёр. У пошуках лепшай долі і ратуючыся ад голаду пераехалі на Данбас. Бацька працаваў на шахце, але добра спяваў, як і яго сыны.

Віктар Фёдаравіч ужо ў 10 гадоў пачаў выступы на сцэне ў складзе сямейнага хору, але гэта абарвалася з пачаткам вайны. У 1942 годзе сям’ю эвакуіравалі на Дон, у Растоўскую вобласць.

За гумарыстычны вершык пра паліцаяў і фашыстаў, 16-гадовага Віктара сагналі ў Германію. Ён патрапіў у Эрфурт, дзе змяшчаўся канцлагер, з якога вязняў вадзілі на працу на завод «Алімпія». Віктар працаваў у штамповачным цэху.

У 1945 годзе быў вызвалены з лагера саюзнікамі. Пасля фільтрацыі і праверак пачаў служыць у Савецкай Арміі на тэрыторыі Германіі, дзе трапіў у палкавы аркестр. Самастойна засвоіў кларнет, але было відавочна, што галоўныя музычныя перспектывы трэба звязваць з вакалам.

Паступіў у , якое скончыў з чырвоным дыпломам. Пасля скончыў Мінскую кансерваторыю.

З-за таго, што педагогі не маглі вызначыцца з тэмбрам голасу В. Гур’ева, яму неправільна падбіралі партыі, што прывяло да праблем з голасам. Спатрэбілася не толькі хірургічная аперацыя, але і працяглая рэабілітацыя, Віктар Фёдаравіч выканаў каля 200 маленькіх роляў, каб зноў авалодаць голасам на поўную моц. Ужо пазней ён выканаў шмат галоўных роляў у самых розных спектаклях.

У 1960—1992 гадах з’яўляўся салістам Тэатра оперы і балета Беларусі, атрымаў званне заслужанага артыста рэспублікі.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1966 года.

Памёр 22 красавіка 2020 года ў МінскуПамёр оперны спявак Віктар Гур'еў.

Творчасць Выканаў больш за 50 роляў. Выконваў партыі рознага плана: ад лірыка-драматычных да характарных. Увасобіў шэраг вобразаў у операх беларускіх кампазітараў: Сяргей («Алеся» Я. Цікоцкага), Нунцый («Джардана Бруна» С. Картэса), Старшыня («Брэсцкая крэпасць» ) і інш. Сярод партый класічнага рэпертуару: Галіцын, Шуйскі («», «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага), Герман, Княжыч («Пікавая дама», «» П. Чайкоўскага), Барклай дэ Толі («Вайна і мір» С. Пракоф’ева), Атэла, Манрыка («Атэла», «Трубадур» Д. Вердзі), Хазэ («Кармэн» Ж. Бізэ), («Дон Жуан» В. А. Моцарта), Стары Фаўст («Фаўст» Ш. Гуно), Спалаццані («Казкі Гофмана» Ж. Афебаха) і інш.

Сям’я жонка Лідзія Пятроўна Шаўчэнка — салістка беларускай оперы сын  — вядучы акцёр Тэатра-студыі кінаакцёра дачка Ганна Віктараўна Гур’ева — салістка беларускай оперы

Літаратура

Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 3. — Минск, 2006. Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2002.

Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь