Алена Мікалаеўна Кітаева (нар. 11 снежня 1960, Іванава, СССР) — беларуская і расійская мастачка, дызайнер, галоўны дызайнер тэлеканала «Культура».
Біяграфія Нарадзілася 11 снежня 1960 года ў Іванаве ў сям’і інжынераў Мікалая Іванавіча і Іны Мікалаеўны Кітаевых.
У 1986 годзе скончыла мастацка-прамысловы факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Дызайнер».
З 1988 па 1991 год працавала для мінскага Вялікага акадэмічнага тэатра оперы і балета. Разам з мужам Андрэем Шэлютам супрацоўнічала з рэкламным агенцтвам «Прэм’ер СВ».
З 1993 года — галоўны мастак «Мастацкага журнала».
У 1996 годзе па запрашэнні Алены Курляндцавай пераходзіць на работу на тэлеканал «НТВ»«Шелютто — это круто» . Немалую ролю ў супрацоўніцтве НТВ з Кітаевай згуляў Сямён Левін"Сергей Шанович: «Надо быть на шаг позади» «Известия» от 19 апреля 2002.
У 1998 годзе нядоўга працавала на тэлеканале РТР.
З 1999 года працуе галоўным дызайнерам тэлеканала «Культура». У 2004 годзе выбрана акадэмікам ТЭФИ. Жыве і працуе ў Маскве.
Персанальныя выстаўкі 2011 — «Снеданне. Абед. Вячэра». Музей сучаснага мастацтва PERMM, Перм. 2011 — «Снеданне. Абед. Вячэра». Stella Art Foundation, Масква.Собств. корр. Вернисажи недели. 7-13 марта // OpenSpace.Ru. — 2011. — 5 марта. 1998 — «Тройка. Китаева. Логвин. Чайка» (супольна з А. Логвиным і Ст. Чайкай). DNP Duo Dojima Gallery, Осака, Японія. 1997 — «Новыя грошы» (супольна з Л. Парфенавым і М. Гельманом), Галерэя М. Гельмана. Масква. 1996 — «Дзяўчына і Смерць» (супольна з Р. Літвінавай), Галерэя М. Гельмана, Масква. 1995 — «Новая калода», Галерэя М. Гельмана, Масква. 1994 — «Плакат, Графіка, Скульптура». Дзяржаўны Музей Мастацтва, г. Віцебск. 1994 — «Кітаева». ІМА-Галерэя, Масква.
Фільмаграфія Мастак-пастаноўшчык
1996 — «Мужчынскія адкрыцці» (рэж. Ю. Грымаў) 1997 — «Намедни: Наша эра» (рэж. Дж. Файзіеў) 2000 — «Няма смерці для мяне» (рэж. Р. Літвінава)
Узнагароды 2005 — прыз I-га Еўразійскага конкурсу «Аблічча телеканала — 2005» у намінацыі «Найлепшая эфірная ідэнтыфікацыя канала». 2013 — Ордэн ДружбыУказ Президента Российской Федерации от 5 апреля 2013 года № 331 «О награждении государственными наградами Российской Федерации»
Крыніцы
Літаратура Деготь Е. Весомый вклад русской культуры в деньги // Коммерсантъ-Daily. — 1996. — 17 сент Лунина Л. Супрематическая карта // Сегодня. — 1995. — 26 апр. Устинов А. Г. Дизайн на фоне большого искусства // Техническая эстетика. — 1989. — № 9.
Спасылкі Алена Кітаева на сайце www.gif.ru Алена Кітаева на сайце телеканала «Культура»
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі Расіі Катэгорыя:Мастакі-плакатысты