Мастаўля́ны С. 97. () — вёска ў Польшчы, на левым беразе ракі Свіслач, на мяжы з Беларуссю. Уваходзіць у склад Беластоцкага павета Падляскага ваяводства, частка вясковай гміны Грудак. Размешчана за 5 км на паўднёвы ўсход ад чыгуначнай станцыі Зубкі, за 8 км на поўдзень ад шашы .

Гісторыя

У 1835 годзе бацька Кастуся Каліноўскага, Сымон Каліноўскі заснаваў ткацкую «палатняную» фабрыкуБелорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 302. Дакументы Нацыянальнага гістарычнага архіва ў Гродне сведчаць, што ў 1840 годзе на фабрыцы налічвалася 12 станкоў, адзін майстар і 20 вольнанаёмных рабочых. Па словах С. Каліноўскага, запісаных падчас допыту па справе яго сына, ён «займаўся гаспадаркай і рукадзеллем», «вырабам сурвэтак і абрусаў»Киштымов, А. Отец и сын : семейная биохроника Калиновских / А. Киштымов // Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі : матэрыялы VII Міжнар. навук. канф. Беларус. гіст. т-ва, Мінск, 25 верас. 2009 г. — Мінск : Беларус. гіст. т-ва, 2011. — С. 36, 38.. Прадпрыемства мела ўласнае кляймо на баваўняныя і ільняныя вырабы.

З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Мастаўлянскага сельсавета Свіслацкага раёна Беластоцкай вобласці БССР, з 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 жніўня 1945 года перададзена ПНРАдминистративно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А. И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с..

Насельніцтва Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 года тут было 52 жыхары, усе праваслаўныя беларусы.

Славутасці

Праваслаўная царква Св. Яна Тэолага (1862 г., разбудаваная ў 1908—1909). Грэка-каталіцкая капліца, цяпер праваслаўная могілкавая (канец XVIII ст). Помнік Кастусю Каліноўскаму. Надпісы на помніку па-польску і па-беларуску лацінкай.

Вядомыя асобы Віктар Отан Каліноўскі (1833—1862) — гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху 1860-х г. Старэйшы брат Кастуся Каліноўскага. Кастусь Каліноўскі (1838—1864) — нацыянальны герой Беларусі, Літвы і Польшчы, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў

Крыніцы

Спасылкі