«Ліквідацыя»Пра ўнутраную матывацыю гэтай назвы пазней напіша А. Адамовіч:Жудасная справа — «ліквідацыя» Сотнікава і іншых, з кім расправіліся фашысты ў маленькім беларускім гарадку. Але тое, што фашысты зрабілі з Рыбаком, — таксама «ліквідацыя»: яго пазбавілі чалавечага права ўжо не на жыццё, а нават на больш менш прыстойную смерцьАднак, паводле словаў А. Пяткевіча, была і іншая, папярэдняя назва — «Двое ўначы». П. Вайль сведчыў, што першапачаткова аповесць называлася «Рыбак і Сотнікаў». Зрэшты, падчас першай публікацыі ў часопісе «Новый мир», аўтарскі варыянт не захаваўся. (савецкая цэнзура забараніла гэту назву і першапачаткова аповесць выйшла пад назвай — «Сотнікаў») — адзінаццатая аповесць беларускага пісьменніка Васіля Быкава, упершыню апублікаваная ў 1970 годзе ў часопісе «Новый мир» (№ 5), затым — у адзінаццатым нумары часопіса «Полымя». Праца над аповесцю вялася з 1 снежня 1968 па 31 ліпеня 1969 гг.

Гісторыя стварэння Гісторыя стварэння аповесці была зазначана самім аўтарам у артыкуле «Как создавалась повесть „Сотников“»Гл. . Спачатку аўтар фармулюе пастаўленыя ў аповесці праблемы:

Далей Васіль Быкаў расказвае пра выпадак, які адбыўся ў жніўні 1944 года, калі праязджаючы міма палонных ён убачыў знаёмы твар колішняга саслужыўца, які з восені 1943 года лічыўся забітым. Гэты чалавек быў пасмяротна ўдастоены высокай узнагароды за стойкасць, праяўленую ў цяжкім баі на Дняпроўскім плацдарме.

Далейшы апавяданне тычыцца гісторыі гэтага саслужыўца, якую аўтар называе «сумнай і адначасна страшнай у сваёй знішчальнай прастаце»

Гэтая гісторыя, паводле ўласнага прызнання, прывяла Быкава да асэнсавання той маральнай ідэі, якая паслужыла асновай аповесці «Сотнікаў».

Публікацыя «Новый мир» Аповесць пісалася ў той час, калі ў друку працягвалася чатырохгадовае цкаванне за ранейшыя «новомирские» аповесці: «Мёртвым не баліць», «Праклятай вышыні» і папярэднюю аповесць «Круглянскі мост».

Новы твор В. Быкаў планаваў друкаваць у беларускім часопісе. Спачатку выбар паў на «Маладосць», але праз нацягненыя адносіны з вышэйшым начальствам колішняга галоўнага рэдактара Пімена Панчанкі, якія не ў апошнюю чаргу былі выкліканы публікацыямі твораў Быкава, аўтар аднёс рукапіс у «Полымя», якое, аднак, не спяшалася выдаваць новую аповесць, і В. Быкаў, не прыспешваючы яго, пакрысе пераклаў твор на рускую мову. Неўзабаве Ірына Быкава адвезла перадрукаваны рукапіс у «Новый мир». У хуткім часе тагачасны галоўны рэдактар часопісу Аляксандр Твардоўскі паведаміў В. Быкаву пра гатоўнасць надрукаваць аповесць. Аповесць будзе апублікаваная ў «Новом мире» ў 1970 г. (№ 5) у расійскім перакладзе і — пад назвай «Сотнікаў».

«Полымя» Тым часам лёс публікацыі «Сотнікава» ў «Полымі» вырашаўся на лютаўскім пасяджэнні рэдактарскай калегіі. За публікацыю выказваецца адсутны тады Янка Брыль у сваім лісце сакратару часопісу Алесю Бачылу:

Аповесць «Сотнікаў» з'явілася ў адзінаццатым нумары «Полымя» за 1970 год, але пасля таго, як у тэкст былі ўнесены значныя праўкі. Аб тым, у прыватнасці, клапаціўся Пятрусь Броўка ў сваім лісце да рэдакцыі:

Зрабіць рэдактуру «Сотнікава» было даручана Барысу Сачанку

Сучаснасць 27 чэрвеня 2014 года аповесць «Сотнікаў» была перавыдадзена без цэнзуры, да таго ж аповесці была вернута арыгінальная назва «Ліквідацыя»Выйшла з друку «Ліквідацыя»...

Спасылкі «Сотнікаў» на Беларускай Палічцы

Катэгорыя:Творы Васіля Быкава Катэгорыя:Кнігі пра Вялікую Айчынную вайну Катэгорыя:Кнігі 1969 года