Мікала́й Раза́наў (, ; , Пецярбург, Расійская імперыя — , , Польшча) — польскі гісторык, ваенны. Яго гістарычны нарыс «Пружанскі павет» (1935) быў прызнаны грунтоўнай навуковай працай і атрымаў узнагароду Польскай акадэміі літаратуры, а ў 2011 годзе быў перавыдадзены ў Любліне.

Біяграфія Нарадзіўся ў Пецярбургу ў 1898 годзе. У 1908—1915 гадах навучаўся ў кадэцкім корпусе, пасля ў Вышэйшай ваеннай інжынернай школе ў Петраградзе. У 1916 годзе паступіў на службу ў Гвардзейскі полк сапёраў. У сакавіку 1918 года збег у Вільню. Далучыўся да Віленскай самаабароны, быў ад’ютантам палкоўніка Ежы Дамброўскага. З 1919 года — у 13-м палку ўланаў, браў удзел у бітве з бальшавікамі пад Пружанамі.

Тады ж пазнаёміўся з доктарам Аўгусцінам Пацэвічам, з дачкой якога Паўлінай ажаніўся ў 1924 годзе. Працаваў ураднікам у пружанскім старостве і павятовым сойміку. 27 жніўня 1939 года мабілізаваны і прызначаны кіраўніком фартыфікацыі ў Баранавічах. У 1940 годзе праз Літву і Швецыю выехаў у Францыю, дзе ваяваў у Польскай арміі, пасля ў Варшаўскай дывізіі, ад’ютант генерала Тадэвуша Касакоўскага.

Пасля капітуляцыі Францыі разам з 1-м польскім корпусам эвакуіраваны ў Эдынбург (Шатландыя). У 1942 годзе накіраваўся з 2-м Польскім корпусам у Ірак і Палесціну, у 1943 годзе ў чыне капітана ўдзельнічаў у італьянскай кампаніі.

У 1946 годзе вярнуўся ў Вялікабрытанію, скончыў універсітэт у Кембрыджы. З 1949 года жыў у польскай Чэнстахове, куды пасля вайны пераехала яго сям’я. Працаваў інжынерам-будаўніком, выкладаў англійскую мову. Быў адным з заснавальнікаў першага жыллёвага кааператыву ў Чэнстахове.

Памёр 31 снежня 1977 года, пахаваны ў сямейным склепе на .

Творчасць У 1935 годзе выдаў у Пружанах кнігу «Powiat Prużański (Szkic historyczny)» (), якая была прызнана грунтоўнай навуковай працай і ў тым самым года атрымала ўзнагароду Польскай акадэміі літаратуры. Варта зазначыць, што пры падрыхтоўцы працы аўтар абапіраўся не толькі на гістарычную фактаграфію, але таксама і на сацыялагічныя крыніцы. Даследаванні тычыліся адрозненняў этнічных груп Палесся, засялення вёсак, маёнткаў і гарадоў ад XVI стагоддзя, стан уладанняў пэўных уласнікаў і змены іх уладальнікаў. Акрамя звычайнага апісання, Мікалай Разанаў выкарыстаў наватарскі на той час метад прадстаўлення статыстычных звестак у працэнтах і ў выглядзе табліц. У дадатку (стар. 118—138) змешчаныя перадрукаваныя акты пяці прывілеяў, нададзеных Пружанах, Шарашову, Равятычам у 1589, 1740, 1793 гадах. Паколькі большасць арыгінальных дакументаў страчаная, гэтыя звесткі ўяўляюць сабой надзвычайную каштоўнасць.

У 2011 годзе кніга Мікалая Разанава была перавыдадзена рэпрынтным выданнем у Любліне.

Сям’я З жонкай Паўлінай мелі дачку Соф’ю (магістрка гісторыі культуры) і сына Славаміра (магістр, інжынер). Іааны пражываюць у Чэнстахове.

Крыніцы

Спасылкі Біяграфія Міхаіла Разанава у бюлетэні «Echa Polesia» Рэпрынт кнігі «Powiat Prużański» у pdf-фармаце Рэцэнзія на кнігу «Powiat Prużański (Szkic historyczny)»

Катэгорыя:Постаці Пружанаў Катэгорыя:Памерлі ў Чэнстахове Катэгорыя:Афіцэры Польскай Рэспублікі (1918—1939) Катэгорыя:Інжынеры Польшчы Катэгорыя:Ваенныя Расійскай імперыі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Удзельнікі польска-савецкай вайны