Альжбета Магдалена Пузына (у дзявоцтве Агінская; — , Лучай) — вялікалітоўская грамадская дзяячка, мецэнатка.
Біяграфія Паходзіла са старэйшай княжацкай лініі роду Агінскіх герба ўласнага, дачка Рыгора Антонія, гетмана польнага літоўскага, і Тэафіліі з Чартарыйскіх.
Атрымала добрую адукацыю. У сваім Лучайскім маёнтку арганізавала астранамічныя назіранні для вызначэння геаграфічнага становішча.
Заснавала астранамічную абсерваторыю ў Вільні і падтрымлівала яе матэрыяльна. У 1755 годзе на гэтыя мэты ахвяравала значныя сумы, а ў 1766 годзе ўклала сродкі, працэнты з якіх у памеры 6000 злотых штогод пералічваліся на патрэбы Віленскай акадэміі. Апроч таго, ахвяравала 3000 злотых наяўнымі. Каб атрымаць гэтыя сумы, прадала свае маёнткі ў Сандамірскім ваяводстве. Ахвяраваныя грошы пайшлі на закупку астранамічных прылад у АнглііПавел Чудук. Паставы на мяжы вякоў // «Туризм и Отдых» № 41, 2006..
У 1766 годзе заснавала пры касцёле ў Лучаі дом для місіі езуітаў. Апроч таго, адпісала місіі значную суму грошай і перадала манахам два плошчы для будовы дома і новага касцёла ў гонар Св. Тадэвуша Апостала. Генерал ордэна езуітаў В. Рычы ў гонар шчодрай фундатаркі ўвёў адмысловыя малітвы ва ўсім ордэне.
У культуры Адам Міцкевіч увасобіў Альжбету Пузыну ў сваёй паэме «Пан Тадэвуш». Адзін з герояў твора — пан Падкаморы — наступным чынам распавядаў пра часы свайго навучання ў Віленскай езуіцкай акадэміі:
…Я сам у курсе Астранамічных ведаў быў у бурсе Галоўнай школы ў Вільні. Там за сродкі Пузынінай, багатай патрыёткі, Мы мелі тэлескоп (усе выдаткі Былі збалансаваны за падаткі
Падтрымлівала пані храм навукі.
Сям’я Першым мужам быў Казімір Гелгуд, які памёр да 1722 года.
Другім разам пабралася шлюбам з Антоніем Пузынам, сынам Андрэя, кашталяна менскага, і Ефрасінні з Хжанстоўскіх. Мела з ім 3 дачкі.
Партрэты Існуе шэраг партрэтаў Альжбеты Пузыны: адзін з іх захоўваўся ў Лучайскім касцёле, але да нашага часу яго перавезлі ў Віцебскі мастацкі музей (1992). Яшчэ два партрэты вядомай мецэнаткі захоўваліся ў Віленскай абсерваторыі: у маладым і сталым веку (абодва цяпер у Літоўскім мастацкім музеі); а над галоўным уваходам змяшчаўся барэльеф з яе партрэтам і манаграмай. Апроч таго, у аддзеле гравюраў музея старажытнасцей у Вільні меўся партрэт А. Пузыны з лацінскім надпісам, у якім выказвалася ўдзячнасць езуіцкага калегіума.
Галерэя
Спасылкі
Альжбета Альжбета Катэгорыя:Памерлі ў Пастаўскім раёне Катэгорыя:Мецэнаты Беларусі Катэгорыя:Жанчыны Вялікага Княства Літоўскага