«Мінск-Арэна» (поўная назва — «Шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс „Мінск-Арэна“») — спартова-забаўляльны комплекс у горадзе Мінск, Беларусь. Складаецца з трох аб’ектаў: шматфункцыянальнай спартова-відовішчнай арэны ёмістасцю 15000 гледачоў, канькабежнага стадыёна і веладрома. thumb|left|Паштовая марка Беларусі

Комплекс спраектаваны ў 2006—2008 гадах аўтарскім калектывам «Белдзяржпраекта», у які ўваходзілі Анатоль Нічкасаў (кіраўнік аўтарскага калектыва), Валерый Куцко (ГАП комплексу), Уладзімір Будаеў (ГАП веладрома), Аляксандр Ніціеўскі (ГАП канькабежнага стадыёна), Анатоль Шабалін, які курыраваў, у першую чаргу, пытанні ўзаемадзеяння ўдзельнікаў дэкаратыўнага афармлення аб’екта, Віктар Нікіцін, які садзейнічаў неабходным узгадненням у поўным аб’ёме і сціснутыя тэрміны, і галоўны канструктар праекта Сяргей Беразоўскі. Пабудаваны ў 2007—2009 гадах, генеральным падрадчыкам выступіў «Мінскпрамбуд». Увод аб’екта ў эксплуатацыю адбыўся ў 2009 годзе.

Афіцыйнае адкрыццё галоўнай арэны адбылося 30 студзеня 2010 года. «Мінск-Арэна» з’яўляецца хатняй пляцоўкай для хакейнага клуба «Дынама» (Мінск), які выступае ў Кантынентальнай хакейнай лізе. На момант адкрыцця гэта была самая вялікая хатняя арэна сярод усіх каманд КХЛ і чацвёртая па ёмістасці сярод хакейных арэн Еўропы (першыя тры — у Кёльне, Празе і Берне). У 2014 годзе «Мінск-Арэна» прымала матчы чэмпіянату свету па хакеі з шайбай.

Архітэктура МКСК «Мінск-арэна» складаецца з чатырох аб’ёмаў: шматфункцыянальнай спартыўна-відовішчнай арэны на 15 000 гледачоў, канькабежнага стадыёна ўмяшчальнасцю 3000 чалавек, веладрома, разлічанага на 2000 наведвальнікаў, і адкрытай шматузроўневай стаянкі на 1080 машына-месцаў. Кампазіцыя шматфункцыянальнага комплексу пабудавана на спалучэнні цыліндрычнага аб’ёму арэны і дыяганальна размешчаных у адносінах да ўчастку канькабежнага стадыёна і веладрома.

Кіраўніцтва Аляксей Львовіч Пракаповіч, генеральны дырэктар Ганна Аляксандраўна Куксар, намеснік генеральнага дырэктара па фінансава-эканамічных пытаннях Павел Валер’евіч Нямковіч, намеснік генеральнага дырэктара па бяспецы, рэжыме і кадрах Галіна Васільеўна Забур’янава, намеснік генеральнага дырэктара — дырэктар спартыўна-культурнага збудавання «Арэна» Раман Рамановіч Янушкевіч, намеснік генеральнага дырэктара — дырэктар спартыўнага збудавання «Канькабежны стадыён» Юлія Сяргееўна Часнойць, намеснік генеральнага дырэктара — дырэктар спартыўнага збудавання «Веладром» Сяргей Уладзіміравіч Сасім, намеснік генеральнага дырэктара па эксплуатацыі — галоўны інжынер Вольга Міхайлаўна Серабкова, намеснік генеральнага дырэктара па арганізацыі грамадскага харчавання — начальнік упраўлення

Спасылкі

Афіцыйны сайт МКСК «Мінск-арэна» Афіцыйны сайт веладрома МКСК «Мінск-арэна» «Мінск-арэна» на афіцыйным сайце Чэмпіянату свету па хакеі 2014 года Віртуальная панарама МКСК «Мінск-арэна» Віртуальная панарама лёдавага трэка «Мінск-арэны» Віртуальная панарама велатрэка «Мінск-арэны» «Мінск-Арэна» на сайце «Накочванню» Лёдавыя палацы банкрутуюцца адзін за адным Мінск-арэна плян залу і фотаздымкі арэны

Катэгорыя:З’явіліся ў 2010 годзе Катэгорыя:Лядовыя арэны Беларусі Катэгорыя:Спартыўныя збудаванні Мінска Катэгорыя:2010 год у Мінску Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Валерыя Куцко Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Анатоля Нічкасава Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Анатоля Шабаліна