Увярэ́днік балотны (Pedicularis palustris) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Назвы Увярэднік балотны, прорва, ваўчкі, гніднік, падсаднік, ушывая трава, вашыная трава, тваражаўнік, зязюліна мыла, насаднік, завушніца.
Батанічнае апісанне
Двухгадовая травяністая расліна вышынёй 20—60 см. Корань тонкі. Сцябло прамастойнае, часам разгалінаванае ў верхняй частцы, чырванаватага колеру. Лісце чаргаванае, часам амаль супраціўнае, перыстарассечанае, з зубчастым краем, апушанае. Сцябловае лісце сядзячае, прыкаранёвае — з кароткімі чаранкамі. Кветкі фіялетава-ружовыя, з 5 пялёсткамі. Суквецце — рэдкая гронка. Плод — каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі (Канада). Святлолюбівая, ценевынослівая расліна. Мезафіт, гіграфіт, алігатроф і мезатроф. Расце па берагах вадаёмаў, на забалочаных лугах і балотах, у прыбярэжных і пойменных хмызняках. Цвіце ў чэрвені—ліпені.
Лекавая і дэкаратыўная расліна.
Ахоўваецца ў шэрагу рэгіёнаў Расіі і Украіны, у Эстоніі.
Літаратура — С. 151.
Спасылкі
Pedicularis palustris L. // ИАС «ООПТ России»
* Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе