Іван Андрэевіч Чаляднін (; пам. пасля 1521) — канюшы, баярын, ваявода і маскоўскі палкаводзец.
Біяграфія
Старэйшы сын баярына і ваяводы Андрэя Чалядніна. Быў канюшым Васіля III і пскоўскім ваяводам (1510—1511). У 1508 годзе, у часы маскоўска-літоўскай вайны 1507—1508 гадоў, ездзіў у Літву ў складзе маскоўскага пасольства да Жыгімонта Старога. У 1509 годзе быў накіраваны як царскі намеснік у Пскоў. Кіраваў дэпартацыяй жыхароў Пскова ў маскоўскія гарады і паселішчы. У 1511 годзе быў адкліканы з Пскова з-за ўчыненых ім там разам з Рыгорам Чалядніным бясчынстваў. У тым жа годзе атрымаў сан баярына. У 1512 годзе ездзіў з пасольствам да казанскага хана. Падчас маскоўска-літоўскай вайны 1512—1522 гадоў спрабаваў захапіць Смаленск, але безвынікова.
Чаляднін быў галоўнакамандуючым маскоўскімі войскамі ў бітве пад Оршай. Бітва скончылася поўным разгромам маскавітаў, сам Іван Чаляднін разам з іншымі маскоўскімі ваяводамі і ваеннымі начальнікамі патрапіў у палон. Памёр у няволі ў Вільні пасля 1521 года.
Іван Андрэевіч Катэгорыя:Памерлі ў XVI стагоддзі Катэгорыя:Гісторыя Пскова Катэгорыя:Канюшыя Катэгорыя:Ваяводы Катэгорыя:Нарадзіліся ў XV стагоддзі Катэгорыя:Памерлі ў 1521 годзе Катэгорыя:Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1512—1522 гадоў