Зіянчу́рынскі раён (; ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Ісянгулава.
Геаграфія Зіянчурынскі раён мяжуе з Зілаірскім, Хайбулінскім і Кугарчынскім раёнамі, а таксама з Арэнбургскай вобласцю. Плошча раёна складае 3342,35 км².
Гісторыя Зіянчурынскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 25582 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (70,6 %), далей ідуць рускія (15,1 %), татары (11,8 %) і чувашы (1 %).
Спасылкі
Сайт раённай адміністрацыі
Катэгорыя:Раёны Башкартастана