Благаве́шчанскі раён (; ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Благавешчанск.
Геаграфія Благавешчанскі раён мяжуе з Нурыманаўскім, Іглінскім, Уфімскім, Кушнарэнкаўскім, Бірскім, Мішкінскім і Караідэльскім раёнамі. Плошча раёна складае 2323,90 км².
Гісторыя Благавешчанскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 49380 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць рускія (61 %), далей ідуць башкіры (15,6 %), татары (13,9 %) і марыйцы (6,7 %).
Спасылкі
Сайт раённай адміністрацыі
Катэгорыя:Раёны Башкартастана