Татышлі́нскі раён (; ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Верхнія Татышлы.
Геаграфія Татышлінскі раён мяжуе з Аскінскім, Балтачаўскім, Бураеўскім і Янаульскім раёнамі, а таксама з Пермскім краем. Плошча раёна складае 1376,15 км².
Гісторыя Татышлінскі раён быў утвораны 31 студзеня 1935 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 22918 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць башкіры (60,1 %), далей ідуць удмурты (21,5 %), татары (14,9 %), рускія (1,9 %) і марыйцы (1,3 %).
Спасылкі
Старонка на партале Башкартастана
Катэгорыя:Раёны Башкартастана