Арда́таўскі раён (, , ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Мардовіі ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Ардатаў.
Геаграфія Ардатаўскі раён мяжуе з Ацяшаўскім, Ічалкаўскім і Бальшаігнатаўскім раёнамі, а таксама з Чувашыяй, Ніжэгародскай і Ульянаўскай абласцямі. Плошча раёна складае 1192,61 км².
Гісторыя Ардатаўскі раён быў утвораны 16 ліпеня 1928 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР у складзе Горкаўскай вобласці. У 1934 годзе ўвайшоў у склад новаўтворанай Мардоўскай АССР.
Дэмаграфія У гарадскіх умовах, як горад Ардатаў і рабочы пасёлак Тургенева, пражываюць 52,75 % насельніцтва раёна. Эрзя складаюць 57,85 % агульнага насельніцтва раёна, другой нацыянальнай групай ёсць рускія, якія складаюць 41,34 %.
Эканоміка Раён, пераважна, аграрны, і таму не валодае развітой прамысловасцю. На тэрыторыі раёна ў рабочым пасёлку Тургенева размешчанай найстарэйшае святлотэхнічнае прадпрыемства Мардовіі — Ардатаўскі святлотэхнічны завод.
Спасылкі
Сайт раённай адміністрацыі
Катэгорыя:Раёны Мардовіі